Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць сустрэчу 22 лютага, чакаюцца працяглыя перагаворы. Аб гэтым заявіў журналістам у чацвер прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.
"Сустрэча будзе на наступным тыдні, яна будзе 22 лютага. Два прэзідэнты сустрэнуцца, можна чакаць вельмі працяглыя перагаворы", - сказаў прадстаўнік Крамля.
Паводле яго слоў, на парадку дня перагавораў, у прыватнасці, двухбаковыя адносіны і абмен думкамі па міжнароднай праблематыцы. "(Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. - Заўвага БЕЛТА) напэўна ёсць аб чым праінфармаваць расійскага прэзідэнта, бо толькі што завяршыўся Усебеларускі народны сход", - дадаў прадстаўнік Крамля.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.08.2025 - 11:08
14.08.2025 - 16:03
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 верасня. Яны вырастуць у сярэднім на 5%
12.08.2025 - 16:27
08.08.2025 - 15:54