У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова плануецца развіццё новых напрамкаў навуковых даследаванняў у галіне IT-тэхналогій і эканомікі. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна з магістрантамі, аспірантамі і выкладчыкамі ўніверсітэта, паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
Ва ўніверсітэце таксама плануюць сканцэнтравацца на даследаваннях у галіне электронікі і фатонікі, шматфункцыянальных матэрыялаў і новых тэхналогій. Акрамя таго, будуць працягнутыя міждысцыплінарныя даследаванні ў галіне фізіка-хімічных асноў атрымання і практычнага выкарыстання неарганічных матэрыялаў, выкарыстання метадаў інтэлектуальнага аналізу даных і элементаў штучнага інтэлекту.
На сустрэчы ў МДУ імя А. А. Куляшова абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў: ад рэалізацыі канцэпцыі «Універсітэт 3.0», падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі, абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы, выканання аспірантамі і магістрантамі навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў да сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных тэм. Аляксандр Шумілін падзяліўся ўражаннямі ад праведзенага нядаўна Усебеларускага народнага сходу і расказаў аб выніках і дасягненнях Беларусі ў галіне навукова-тэхнічнага і інавацыйнага развіцця, міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. «Ва ўніверсітэце неабходна надаць першачарговую ўвагу пытанням удасканалення навучальнага працэсу і ўключэння аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў у выкананне навукова-даследчых работ, вынікі якіх будуць укараняцца ў вытворчасць і рэальны сектар эканомікі», – падкрэсліў старшыня ДКНТ.
Афіцыйная дата стварэння Магілёўскага настаўніцкага інстытута – 1 ліпеня 1913 года. У 1997 годзе пасля правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі інстытут быў пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. На сённяшні дзень ён мае тры вучэбна-лабараторныя корпусы, тры вучэбна-спартыўныя комплексы, некалькі музеяў, лабараторыі аператыўнай паліграфіі, інфармацыйных тэхналогій, навучальнага тэлебачання. Нядаўна ў МДУ імя А. А. Куляшова была адкрыта новая спецыяльнасць «Сацыяльныя камунікацыі», а ў хуткім часе плануецца адкрыццё спецыяльнасцей «Упраўленне інфармацыйнымі рэсурсамі» і «Спартыўна-педагагічная дзейнасць».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44