У ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна ёсць даўняя традыцыя: першы ўраджай гародніны з цяплічнага камбіната трэба вырасціць да свята 23 лютага. Цяперашні сезон не стаў выключэннем: першая партыя агуркоў саспела ў рассветаўскіх цяпліцах!
Першы ўраджай у канцы лютага–гэта як справа гонару для агароднікаў. Агуркі ў цяплічным камбінаце растуць на плошчы 2 гектары. І сабраць з іх плануюць не менш, чым у мінулым годзе, – больш за 1000 тон зялёнай гародніны.
У цяпліцы – 23 градусы цяпла і кропель ад кандэнсату. Вясна, а можа і лета. Госці жартам просяць паставіць шэзлонгі і прадаваць квіткі на сонечныя працэдуры. Аднак гароднінаводам не да адпачынку. У планах на найбліжэйшыя месяцы – ураджай таматаў і расада кавуноў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 21:46
16.05.2024 - 11:00
15.05.2024 - 08:50