Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц наведаў ААТ «Беларускі цэментны завод». На сустрэчы з працоўным калектывам кіраўнік рэгіёна падзяліўся ўражаннямі ад галоўнай палітычнай падзеі, данёс патрабаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, агучаныя на шостым Усебеларускім народным сходзе, расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Прыдняпроўскага краю на пяцігодку, а таксама адказаў на пытанні прысутных завадчан.
– Дзякуючы суладнай працы ваша прадпрыемства дэманструе высокія паказчыкі ў сваёй галіне, – адзначыў у пачатку сустрэчы Леанід Канстанцінавіч. – Калектыў заслугоўвае толькі добрых слоў, дзякуй вам за праведзеную працу!
Закранаючы асноўныя аспекты ўнутранай палітыкі, Леанід Канстанцінавіч адзначыў, што найважнейшымі ўмовамі для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны з’яўляюцца палітычная стабільнасць, спакой у грамадстве, забеспячэнне непарушнасці межаў і бяспекі людзей.
Ад завадчан паступілі пытанні наконт Указа №235 і ўводу ў эксплуатацыю раённага цэнтра культуры.
Леанід Заяц запэўніў, што ў бягучым годзе завершыцца будаўніцтва аб’екта культуры ў Касцюковічах. Таксама ў новай пяцігодцы будзе нададзена вялікая ўвага будаўніцтву жылля, у тым ліку і для шматдзетных сем’яў. Каля дзвюх тысяч такіх сем’яў атрымае ключы ад новых кватэр. Развіццё атрымае і будаўніцтва шматкватэрных электродамаў –больш за 4 млн кв. м.
Напрыканцы губернатар адзначыў, што рашэнні, прынятыя на Усебеларускім народным сходзе, будуць спрыяць далейшаму развіццю і росквіту нашай Беларусі.
У Год народнага адзінства Леанід Канстанцінавіч настроіў калектыў на сабранасць і якасную працу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48
29.04.2024 - 13:41
Айчыннымі гатункамі на Магілёўшчыне засеяна 96 працэнтаў пасеваў збожжавых культур