Напярэдадні Дня жанчын Магілёўскі абласны камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»абвясціў пра старт рэгіянальнага конкурсу відэаролікаў «Жанчыны Магілёўшчыны».
Прыняць удзел у творчым спаборніцтве могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія знаходзяцца ў радах ГА «БРСМ».
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
«Віншаванне жанчыне»– ролік дэманструе выраб падарунка сваімі рукамі, чытанне верша, выкананне песні і іншае на зададзеную тэматыку;
«Жанчына ў маім жыцці» – ролік дэманструе аповяд удзельніка ў крэатыўнай форме аб галоўнай жанчыне ў сваім жыцці (цікавыя факты, словы падзякі і іншае);
«Жанчына ў прафесіі» (любімай справе) – дэманстрацыя ўдзельнікам сваей прафесіі/любімай справы/хобі.
Да ўдзелу прымаюцца відэаролікі –MP4, AVI, WMV працягласцю не больш за 1 хвіліну. Пры мантажы можна выкарыстоўваць спецыяльныя праграмы і інструменты, фатаграфіі і відэа.
Відэаролік павінен быць аформлены інфармацыйнай застаўкай з указаннем намінацыі і даных аўтара/аўтараў (прозвішча, імя цалкам).
Работы і заяўкі адпраўляюцца на электронны адрас Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ»brsmmogilevobl@gmail.com з пазнакай «Жанчыны Магілёўшчыны» да 12 сакавіка.
Па выніках інтэрнэт-галасавання найлепшыя работы ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)