Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя 29 сакавіка дасць старт анлайн-праекту «Бітва розумаў», паведаміла кіраўнік навукова-метадычнага цэнтра Цэнтральнага савета БРПА Рыта Арцёмава.
«Прыняць удзел у гульні змогуць усе падпісанты суполкі «БРПА – тэрыторыя дзяцінства» «УКантакце». У якасці галоўнага інструмента будуць выкарыстаны гісторыі «УКантакце», дзе штодня будзе публікавацца лагічнае заданне. Адказаўшы правільна, удзельнік атрымае запаветныя балы, якія і прынясуць перамогу самаму эрудзіраванаму. З панядзелка па суботу піянераў чакаюць такія задачы, як перастаноўкі, арыфметычныя рэбусы, пошук адрозненняў і іншае», – расказала Рыта Арцёмава.
Будуць схаваны два сакрэтныя коды, кожны з якіх прынясе ўдзельніку, які знайшоў яго, дадатковыя балы. «Сакрэтны код дапаможа дагнаць, а магчыма, і абагнаць супернікаў. Галоўная асаблівасць гульні ў тым, што яна цалкам аўтаматызавана ботам, які апрацоўвае адказы, сумуе агульны бал ўдзельніка і вызначае пераможцу, які набраў найбольшую колькасць ачкоў», – адзначыла кіраўнік цэнтра.
Пераможцы праекта змогуць стаць уладальнікамі незабыўных прызоў ад арганізатараў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13
08.09.2025 - 09:14
Моладзь Саюзнай дзяржавы: памяць аб ВАВ - гэта не проста старонкі падручнікаў, а наш маральны шчыт
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве