Навучэнец Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава Ягор Дудко заняў 2 месца на III адкрытым Усерасійскім конкурсе вакальнага і інструментальнага мастацтва на прыз культурнага цэнтра Алены Абразцовай. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Наталля Алісеева.
Як расказала суразмоўніца, конкурс праводзіўся 26-28 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу ў рамках III Міжнароднага фестывалю «Прынашэнне Алене Абразцовай». У вочнай і завочнай форме конкурсу прынялі ўдзел 266 вакалістаў з Расіі, Беларусі, Украіны, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Узбекістана, Аўстраліі.
Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала высокапрафесійнае журы, якое ўзначаліла заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі, прафесар, дэкан вакальна-рэжысёрскага факультэта, загадчыца кафедры Камернага спеву Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі імя Н. А. Рымскага-Корсакава Марыя Людзько.
«Ягор Дудко заняў 2 месца ва ўзроставай катэгорыі 16-18 гадоў, – патлумачыла Наталля Алісеева. – На суд журы былі прадстаўлены 2 рамансы – «Радзее аблокаў лятучая града» Н. А. Рымскага-Корсакава і «Люблю цябе» Э. Грыга. Выступ Ягора заўсёды адрозніваецца глыбокім асэнсаваннем выкананай музыкі, яркай эмацыянальнасцю і артыстызмам».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць