Магілёўская вобласць далучаецца да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Са слоў суразмоўцаў, да канца месяца валанцёры руху «Добрае сэрца» плануюць прывесці ў парадак рэлігійныя аб’екты рэгіёна.
З заўтрашняга дня маладыя людзі пачнуць прыбіраць смецце і чысціць дарожкі на тэрыторыі Свята-Праабражэнскай царквы ў Дрыбіне. Таксама на гэтым тыдні запланавана добраўпарадкаванне тэрыторыі Свята-Мікольскай царквы Чавускага раёна. Тут моладзь пафарбуе платы і пабеліць дрэвы.
Будуць наводзіць парадак у Слаўгарадскім раёне валанцёры БРСМ «Добрае сэрца» з 12 па 16 красавіка. Тут хлопцы і дзяўчаты прыбяруць сухастой, высекуць дробны параснік, пафарбуюць масты, пакладуць дашчанае пакрыццё да крыніцы Пятра і Паўла ў в. Пацяраеўка, а таксама прыбяруцца ў в. Лясная.
У аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна маладыя людзі высекуць кусты, прыбяруць сухастой і смецце ля царквы Святой Тройцы. А ў аграгарадку Цяцерына Круглянскага раёна валанцёры добраўпарадкуюць тэрыторыю Крыніца-1 (гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння).
«Акцыя рэалізуецца БРСМ з 2013 года з мэтай выхавання і развіцця ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцей, заснаваных на традыцыях беларускага народа. З 2016 года стала міжканфесійнай, – падкрэслілі суразмоўцы. – Дарэчы, валанцёрскі рух «Добрае сэрца» з’яўляецца адным з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ і аб’ядноўвае юнакоў і дзяўчат розных узроставых катэгорый».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2024 - 15:15
На ўзбярэжжы заліва Дняпра ў чэмпіянаце «Кубак чысціні Беларусі» паспаборнічаюць 23 каманды
23.04.2024 - 10:50
Моладзевы вясновы баль прайшоў у Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі
19.04.2024 - 09:00
Больш за 50 юных патрыётаў з Беларусі і Расіі спаборнічалі ў Магілёве
15.04.2024 - 16:39
Міжнародную інтэлектуальную гульню «Космас побач» правялі грамадскія арганізацыі Бабруйска і Тальяці