Камітэтам дзяржаўнага кантролю сумесна з іншымі зацікаўленымі запланавана вывучэнне стану аб’ектаў устаноў дашкольнай адукацыі.
У мэтах усебаковага вывучэння сітуацыі ў Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 12–13 красавіка будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам на тэму «Праблемы і недахопы пры ўтрыманні аб’ектаў дашкольнай адукацыі Магілёўскай вобласці».
У названыя дні грамадзяне з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне (80222) 62-47-73 могуць паведаміць спецыялістам КДК (у тым ліку ананімна) інфармацыю аб неналежным стане будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў, сістэм цепла-, газа- і электразабеспячэння, вентылявання, водазабеспячэння і каналізацыі, тэхнічных сродкаў супрацьпажарнай абароны, мэблі і абсталявання ў дзіцячых садках рэгіёна. Камітэт таксама цікавіць меркаванне работнікаў дзіцячых садкоў аб праблемных пытаннях у арганізацыі бяспечнага знаходжання дзяцей.
Інфармацыя будзе выкарыстана для правядзення адпаведных кантрольных мерапрыемстваў.
Аналагічную інфармацыю з дадаткам фота-, відэаматэрыялаў можна накіраваць Камітэту дзяржкантролю па электроннай пошце kgkmogilev@mail.belpak.by.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)