RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка ў дзень суботніка высаджвае дрэвы на сваёй малой радзіме ў Александрыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка традыцыйна прымае ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які сёлета праводзіцца 17 красавіка.

Кіраўнік дзяржавы працуе на сваёй малой радзіме – у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Брыгада на суботніку на чале з Аляксандрам Лукашэнкам займаецца добраўпарадкаваннем і азеляненнем тэрыторыі вакол пляцоўкі, дзе штогод на Купалле праводзіцца папулярны і ўпадабаны гасцям з розных краін фестываль «Александрыя збірае сяброў».

Выбар гэтага месца на беразе Дняпра асабліва сімвалічны ў Год народнага адзінства, бо яно заўсёды было месцам дружбы і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў і культур.

Тут, на гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі», праходзілі кірмашы і народныя гулянні, фарміраваліся традыцыі добрасуседства, чаго зараз часам востра не хапае ў адносінах паміж краінамі. Працягам гэтай слаўнай гісторыі стала правядзенне фестывалю – каля моста, які злучае не толькі два блізкіх сэрцу Аляксандра Лукашэнкі населеныя пункты (Александрыю і Копысь), але таксама Магілёўскую і Віцебскую вобласці.

Зараз гэты маляўнічы куток Беларусі ўпрыгожаць высаджаныя дубы, рабіны і хмызнякі. У будучм яны стануць яркім напамінам не толькі аб добрай традыцыі праводзіць суботнікі, але таксама аб працавітасці і міралюбнай палітыцы беларускага народа, сімвалам клопату аб экалогіі і прыгажосці роднага краю.

Па прыбыцці да месца правядзення суботніка Аляксандр Лукашэнка прайшоў інструктаж па тэхніцы бяспекі і распісаўся ў адпаведным журнале.

Ён успомніў, як у гэтым месцы, дзе цяпер стаіць сучасны мост, у гады яго дзяцінства была пераправа праз Дняпро. На супрацьлеглым баку ракі–пасёлак гарадскога тыпу Копысь. Менавіта на яго прыкладзе ў свой час па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачалася мадэрнізацыя падобных населеных пунктаў па ўсёй краіне. Без празмернасцяў, па-гаспадарску. «Менавіта зыходзячы з тых грошай, якія сёння ёсць. Адсюль пачыналася мадэрнізацыя сельскай гаспадаркі і гарадскіх пасёлкаў», – сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што стаіць задача ў такіх населеных пунктах за мінімальную цану вылучаць участкі для жадаючых пабудаваць сабе дом. «Так павінна быць усюды. Але паглядзім, ці так гэта», – заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нязменна прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх суботніках і заўсёды падкрэслівае важнасць захавання традыцыі правядзення падобных мерапрыемстваў. Як правіла, кіраўнік дзяржавы працуе на знакавых будаўнічых абектах, добраўпарадкаванні тэрыторый і высадцы дрэў.

Напрыклад, за апошнія гады суботнікі з удзелам Прэзідэнта прайшлі на будаўніцтве новага будынка Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, культурна-забаўляльнага спартыўнага комплексу «Чыжоўка-Арэна», аквапарка«Лебядзіны», новых радзільні і дзіцячай паліклінікі ў Мінску, Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.

Падчас аднаго з рэспубліканскіх суботнікаў Аляксандр Лукашэнка таксама прымаў удзел у рэканструкцыі стадыёна «Дынама» ў Мінску.

У ліку аб’ектаў, дзе за апошняе дзесяцігоддзе на суботніках працавала брыгада на чале з Прэзідэнтам, і плошча Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка таксама займаўся высадкай дрэў на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» і нацыянальнага парку «Прыпяцкі», добраўпарадкоўваў Трафімаву крыніцу на сваёй малой радзіме каля аграгарадка Александрыя.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая