У беларускіх прадпрыемстваў ёсць усё неабходнае для стварэння канкурэнтаздольнай прадукцыі. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас наведвання УП «Чырвоны харчавік-Слаўгарад».
Наталля Качанава азнаёмілася з вытворчымі памяшканнямі, дзе ў мінулым годзе адкрылі лінію па разліве мёду. Тут штогод плануюць перапрацоўваць да 300 т карыснага прадукту ў розным асартыменце. У планах на самую блізкую перспектыву –вытворчасць монафлёрнага(сланечнікавага, рапсавага, кветкавага) і ўзбітага крэм-мёду з журавінамі, чарніцамі, клубніцамі, пергай і праполісам, вішняй, лімонам, імбірам і грэцкім арэхам. Выпуск гэтай прадукцыі пачнецца ў найбліжэйшы час.
Акрамя гэтага, старшыня Савета Рэспублікі азнаёмілася з ходам рэалізацыі буйнога інвестыцыйнага праекта –цяпер на тэрыторыі «Чырвоны харчавік–Слаўгарад» ідзе будаўніцтва новага памяшкання. Тут будзе размешчана сучасная лінія па вытворчасці мармеладу і жэлейных цукерак. Як адзначыў дырэктар ААТ «Чырвоны харчавік», член савета рэспублікі Сяргей Анюхоўскі, рэалізацыя праекта ідзе па плане і першую партыю мармеладу тут плануюць вырабіць ўжо ў лістападзе бягучага года. «Цяпер у нас ідуць работы па ўладкаванні памяшканняў для новай лініі па вытворчасці мармеладу. Тэхніка нямецкай вытворчасці. Усё абсталяванне ўжо закуплена», – адзначыў Сяргей Анюхоўскі.
Па словах дырэктара, з’яўленне сваёй лініі па вытворчасці мармеладу дазволіць забяспечыць унутраны рынак краіны якаснымі і карыснымі прысмакамі.
Падчас наведвання прадпрыемства для гасцей арганізавалі невялікую дэгустацыю выпускаемай прадукцыі. Як адзначыла Наталля Качанава, у беларускіх прадпрыемстваў ёсць усё неабходнае для стварэння канкурэнтаздольнай прадукцыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00