У Горках стартавала абласная дабрачынная акцыя па аднаўленні святынь. Больш за сорак удзельнікаў–студэнты Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, прадстаўнікі абкама і райкама БРСМ–добраўпарадкоўвалі тэрыторыю набажэнскай капліцы прыходу ўсіх Беларускіх Святых, якая будуецца ў Горках. Хлопцы і дзяўчаты прыбралі будаўнічае смецце, зрабілі траншэі для кладкі асвятляльнага кабель-канала, устанавілі лаўкі.
Абласная акцыя прыйшла на змену рэспубліканскаму праекту саюза моладзі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера», які праходзіў з 22 па 31 сакавіка. Пасля гэтага эстафета перайшла ў рэгіёны. У вобласці вызначаны 25 пунктаў, дзе маладыя люзі зоймуцца добраўпарадкаваннем і аднаўленнем цэркваў. Першымі ў дабрачыннай ініцыятыве паўдзельнічалі Горкі. Па словах першага сакратара пяршоўкі БРСМ БДСГА Уладзіслава Хомца, студэнты з задавальненнем уключыліся ў працу:
– На месца будучай капліцы выйшла 12 нашых студэнтаў. Гэта землеўпарадкавальны, меліярацыйна-будаўнічы і агранамічны факультэты. Для хлопцаў добрая справа стала добрай практыкай. Рабілі траншэі пад кабель, устанавілі лаўкі. На наступным тыдні папрацуюць на мемарыяле «Журботная маці» у Горках. Прывядзём яго ў парадак напярэдадні 9 Мая.
Дарэчы, у Год народнага адзінства ў сумесным з асноўнымі канфесіямі Беларусі праекце БРСМ зрабіў акцэнт на аднаўленне храмаў і крыніц, а таксама на добраўпарадкаванне помнікаў і абеліскаў вайсковай славы. Рэспубліканская акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера» ўпершыню прайшла ў 2013-м, а праз тры гады стала міжканфесійнай. Актывісты БРСМ, студэнцкая моладзь удзельнічаюць у аднаўленні не толькі праваслаўных цэркваў, але і сінагог. Толькі за мінулы год у перыяд акцыі па ўсёй краіне добраўпарадкавалі 128 культурных і рэлігійных помнікаў.
СБ, фота газеты «Горацкі веснік»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50
12.08.2025 - 16:40
Беларуска-расійскі форум «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 4-8 верасня
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе