RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Творчы праект «Дзеці малююць Першамай» будзе рэалізаваны 1 мая ў Магілёве

Творчы праект «Дзеці малююць Першамай» упершыню рэалізуюць у Магілёве. Мастацкая майстэрня будзе працаваць 1 мая з 10.00 да 12.00 на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці, расказала галоўны спецыяліст Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, спорту і турызму Ірына Пятніцкая.

«Праект рэалізуецца прафсаюзамі вобласці ўпершыню і праходзіць пад эгідай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы–дзецям», – адзначыла суразмоўца. – Яго ўдзельнікамі стане больш за 40 дзяцей–выхаванцы Магілёўскай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў і абласнога цэнтра творчасці. Юныя мастакі будуць маляваць рознакаляровымі крэйдамі на асфальце, а таксама фарбамі на двух спецыяльна вырабленых стэндах. Памер кожнага з іх складзе 2,1 на 1 метр. Тэматыка малюнкаў зададзена святочная–вясна, мір, праца, сяброўства. Дарэчы, далучыцца да творчага працэсу зможа кожны ахвотны».

Па заканчэнні творчага праекта дзецям будуць уручаны салодкія прызы і падарункі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая