22 мая ў горадзе Касцюковічы і вёсцы Бялынкавічы адбудзецца VІ рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».
Мэтамі мерапрыемства з’яўляюцца духоўна-маральнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення, папулярызацыя традыцый мастацкай творчасці, інтарэса да мастацкага слова, развіццё творчага патэнцыяла, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, пашырэнне творчых кантактаў і культурных сувязей.
У рамках фестываля ладзяцца конкурсы: паэзіі, аўтарскай песні, літаратурных выстаў, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Свята таксама ўключае паэтычныя чытанні, вечарыну паэзіі і музыкі, марафон народнай творчасці з удзелам аматарскіх калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці, інтэрактыўную літаратурную пляцоўку, выступленне духавых аркестраў, вячэрнюю эстрадна-забаўляльную праграму «Мы адзінае цэлае!». Будзе працаваць кніжны гандаль, атракцыёны, выставы-продажы вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Да ўдзелу запрошаны пісьменнікі-землякі, сваякі знакамітых людзей Касцюкоўшчыны.
Фестываль «Пісьмянкоў луг» своеасаблівы брэнд Касцюковіцкага раёна. Гэта сапраўднае свята жывога роднага слова, напраўленае на захаванне традыцый нашага народа.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33