З 10 па 15 мая ў нашай краіне праводзіцца рэспубліканская акцыя «Мая сям’я–мая краіна», прымеркаваная да святкавання Міжнароднага дня сям’і. Акцыя заклікана аб’яднаць намаганні дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый па павышэнні значнасці сацыяльнага інстытута сям’і, умацаванні сувязей паміж пакаленнямі, папулярызацыі ладу моцнай шчаслівай сям’і.
У межах акцыі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, генеральны дырэктар ДВА «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка сумесна з намеснікам генеральнага дырэктара РУП «Магілёўаблгаз» Дзмітрыем Балашэнкам і начальнікам Бялыніцкага РГС Аляксандрам Вароніным наведалі шматдзетную сям’ю Кацярыны і Андрэя Кудзін з г. Бялынічы.
Муж і жонка выхоўваюць пяцярых сыноў. Летась Кацярыну Пятроўну ўзнагародзілі ордэнам Маці за заслугі ў нараджэнні і выхаванні дзяцей.
Аляксей Іванавіч павіншаваў сям’ю з надыходзячым святам і ўручыў хлопцам канцылярскія прыналежнасці, цацкі і прысмакі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45