Рэгіянальны форум «Беларуская сям’я: учора, сёння, заўтра» пройдзе 15 мая ў Бабруйску пад эгідай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і, паведамілі ў ведамстве.
«Форум збярэ розныя пакаленні прадстаўнікоў сем’яў Магілёўскай вобласці: старэйшае пакаленне–бабулі і дзядулі, сярэдняе пакаленне–мамы і таты, малодшае – іх дзеці. Дыскусіі па пяці секцыях закрануць асноўныя пытанні жыцця сем’яў з акцэнтам на прадстаўнікоў рознага ўзросту», – расказалі ў Мінпрацы і сацабароны.
Асноўным месцам правядзення форуму стане гарадскі Палац мастацтваў. Тут запланаваны дзве секцыі: «Беларуская сям’я – учора, сёння, заўтра» з удзелам кіраўніцтва Мінпрацы і сацабароны і «Фарміраванне культуры і навыкаў адказнага бацькоўства», на якой выступіць прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Таня Радачай.
Секцыя «Духоўна-маральныя асновы сям’і, зберажэнне традыцыйных сямейных каштоўнасцей» пройдзе на базе сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» пры ўдзеле епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма.
Першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан узначаліць секцыю «Здаровая сям’я» на базе ААТ УКХ «Бабруйскаграмаш», а кіраўнік рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця) Людміла Жылевіч аб’яднае зацікаўленых на тэматычнай дыскусіі«Асноўныя аспекты жыццядзейнасці пажылога чалавека ў сям’і»ў гарадской паліклініцы № 3.
Удзельнікі мерапрыемства па завяршэнні працы секцый змогуць наведаць моладзевыя пляцоўкі на тэрыторыі Палаца мастацтваў. Тут адбудуцца конкурс-парад дзіцячых калясак, выставы творчых работ, дзіцячых малюнкаў і кніг, майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і кірмаш-продаж аўтарскіх вырабаў, міні-лекцыі з карыснымі парадамі для бацькоў. Будуць працаваць забаўляльна-гульнявыя пляцоўкі, адбудуцца паказальныя выступленні спартыўных школ, спаборніцтвы і многае іншае.
Упрыгожаннем форуму стане яркая канцэртная праграма, падчас якой пройдзе ўрачыстая рэгістрацыя новага шлюбу і будуць ушаноўваць шлюбныя пары, якія пражылі разам 30 і больш гадоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне