Хуткаснае манеўраванне на легкавым аўтамабілі, конкурс па ручным рэгуляванні ў рэальнай дарожнай абстаноўцы, спаборніцтвы па стральбе з рухомага аўтамабіля па нерухомай мішэні, камбінаваная эстафета «Міліцэйскі біятлон», тэсціраванне па спецыяльнай медыцынскай падрыхтоўцы і ведах правілаў дарожнага руху, дэманстрацыя выдатнай фізічнай падрыхтоўкі і баявых прыёмаў самаабароны... Усё гэта – этапы Магілёўскага абласнога агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы, які праходзіў на працягу 2 дзён.
За званне найлепшага спаборнічалі супрацоўнікі ДАІ з усіх раёнаў вобласці. А перамог у выніку інспектар батальёна ДПС ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама старшы лейтэнант Аляксандр Аршаўскі. Павіншаваўшы яго з заслужанай узнагародай, начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі падпалкоўнік міліцыі Віктар Ротчанкаў падзякаваў і астатнім канкурсантам, справядліва адзначыўшы, што ўдзел у такім сур’ёзным мерапрыемстве ўжо з’яўляецца высокім дасягненнем.




Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі