З 3 па 15 чэрвеня будзе адсутнічаць гарачае водазабеспячэнне: у раёне вуліц Грышына; Крупскай (да жылых дамоў № 62б; 64; 51; 51а; 70); Ленінская; Піянерская; Першамайская, па пр-це Міру ад жылых дамоў цотны бок № 18а, няцотны бок № 25; у мікрараёне Юбілейны.
Выпрабаванні падвышаным ціскам будуць праводзіцца: 4–5 чэрвеня, паўторныя–12–13 чэрвеня. Гэты працэс можа прывесці да парываў трубаправодаў, размыву грунту, прасядання пакрыцця праезджай часткі і тратуараў, выхаду вады на паверхню зямлі. Пра такія выпадкі варта паведамляць у дыспетчарскую службу Магілёўскіх цеплавых сетак па тэлефонах: 70-50-67, 70-59-68, 8-033-319-15-90.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 16:59
18.05.2024 - 14:30
17.05.2024 - 17:59
17.05.2024 - 12:55