RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Шклове правёў сустрэчу па пытаннях тэрытарыяльнай абароны.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Шклове правёў сустрэчу па пытаннях тэрытарыяльнай абароны.

Кіраўнік дзяржавы прыбыў у Шклоўскі райвыканкам, дзе яго сустрэлі міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, а таксама прадстаўнікі мясцовых органаў улады. Падчас кароткай гутаркі перад мерапрыемствам кіраўнік дзяржавы ўзгадніў прызначэнне намесніка старшыні Горацкага райвыканкама Андрэя Камко кіраўніком Шклоўскага раёна. Як аказалася, на папярэдняй пасадзе ён курыраваў пытанні тэрытарыяльнай абароны ў сваім рэгіёне.

«Усе прысутныя тут разумеюць, наколькі вострае тое пытанне, якое мы будзем сёння абмяркоўваць, – пытанне нацыянальнай бяспекі, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Сёння мы на прыкладзе Магілёўскай вобласці і Шклоўскага раёна паспрабуем пераканацца, наколькі гатовыя мясцовыя кіраўнікі».

Паводле слоў Прэзідэнта, узровень падрыхтоўкі кіраўнікоў на месцах мае асаблівую значнасць у пытаннях тэрытарыяльнай абароны. «Ад таго, наколькі поўна яны валодаюць становішчам спраў з падрыхтоўкай сваіх падначаленых, ведаюць задачы і спосабы арганізаваць іх выкананне, залежыць агульны поспех у арганізацыі тэрытарыяльнай абароны, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Генеральны штаб, кіраўніцтва арміі і краіны дапаможа вам, і ваенных дашлём для сувязі і дапамогі ў кіраванні арганізацыяй працы тэрытарыяльнымі войскамі. Але гэта будзе адзін-два чалавекі. Хутчэй за ўсё, можа быць, нават кантралёр. Нам самім на месцах – старшыням райвыканкамаў і аблвыканкамаў – трэба навучыцца ваяваць».

 

Аляксандр Лукашэнка: кожны рэгіён Беларусі павінен быць гатовы правесці мабілізацыю ў кароткі тэрмін 

 

Аляксандр Лукашэнка: рашэнне аб стварэнні тэрытарыяльнай абароны пацвердзіла сваю мэтазгоднасць

 

Аляксандр Лукашэнка: толькі ўсенародная абарона здольная даць сапраўдны адпор сапернікам

 

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая