У Бялынічах 26 чэрвеня адбудзецца рэгіянальны конкурс выканаўцаў патрыятычнай і маладзёжнай песні, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі.
У творчым спаборніцтве праявяць сябе вакальныя ансамблі і эстрадныя групы, калектывы малых формаў, індывідуальныя выканаўцы і інш. Узрост удзельнікаў – ад 16 да 30 гадоў. Яны выканаюць песні беларускіх аўтараў, творы аб Вялікай Айчыннай вайне, аўтарскія творы на маладзёжную тэматыку, песні аб дружбе, салідарнасці і патрыятызме.
Праслухоўванні адбудуцца ў раённым Цэнтры культуры, а гала-канцэрт – у Парку культуры і адпачынку «Ліпавы гай».
Арганізатарам конкурсу выступае аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама.
Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка –адзіны ўдзельнік Магілёўскага падполля, удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
У Бялынічах адна з вуліц, а таксама школа №2 носяць імя героя. Тут жа на алеі Герояў у Парку культуры і адпачынку «Ліпавы гай» устаноўлены бюст. У Магілёве на доме, размешчаным на рагу вул. Першамайскай (дом № 24 і завулка імя Тані Карпінскай), у памяць аб адважным юнаку-партызане размешчана мемарыяльная дошка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 10:24
За што Чавусы ўдастоены вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
25.04.2024 - 11:00
Што вырошчваюць на пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС землях аграрыі Касцюковіцкага раёна