Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў 25 чэрвеня выязны прыём грамадзян у Клімавіцкім райвыканкаме. Па вырашэнне сваіх пытанняў і праблем да кіраўніка выканаўчай улады Прыдняпроўскага краю звярнуліся 2 жыхары Клімаўшчыны.
У першым выпадку падымалася тэма вытворчых адносін. Праблема была ўрэгулявана аператыўна.
Леанід Канстанцінавіч пацікавіўся станам спраў у КСУП «Міхалінскі». Не так даўно кіраўніком сельгаспрадпрыемства быў прызначаны Уладзімір Худобкін. Як падкрэсліў губернатар, ад аграрыяў сёння чакаюць якаснай і эфектыўнай працы. Найважнейшым складнікам у дзейнасці любой арганізацыі з’яўляецца падбор адпаведных спецыялістаў. Вельмі важна сёння мець надзейныя кадры. Пакуль у «Міхалінскім» ёсць вакансіі галоўных спецыялістаў: заатэхніка, ветурача, інжынера і некаторых іншых. Трэба як мага хутчэй сфарміраваць каманду аднадумцаў, каб паспяхова вырашаць вытворчыя задачы.
Наступны зварот ляжаў ў плоскасці жыллёва-камунальнай і будаўнічай сфер. Леанід Заяц уважліва выслухаў заяўніка. Па асобных пытаннях даручана правесці праверку, па іншых – прапанавана звярнуцца ў суд, паколькі праблема тычыцца дагаворных адносін паміж арганізацыяй і кліентам.
З сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі развіцця Клімаўшчыны, з сітуацыяй спраў у прамысловай, будаўнічай і аграрнай сферах губернатара азнаёміў старшыня райвыканкама Міхаіл Дзямідаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00