Аграрыі Магілёўскай вобласці настроены на вынік. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц, каментуючы ход уборачнай кампаніі.
– Уборка ідзе ў актыўнай фазе. Мы перасягнулі экватар. Намалацілі каля 504 тысяч тон хлеба. Ураджайнасць складае 30,6 цэнтнера з гектара. Упэўнены, што сёлета мільён тон намалоцім.
Леанід Заяц паведаміў, што ў дадзены момант ідзе перакідка камбайнаў з гаспадарак, якія завяршаюць уборку, у адсталыя.
– Такі зладжаны механізм дзейнічае па ўсёй вобласці. Да 15 жніўня плануем завяршыць намалот збожжавых і зернебабовых. Зараз ідзе актыўная падрыхтоўка плошчаў пад пасеў азімага рапсу, працягваецца нарыхтоўка кармоў. Аграрыі настроены на вынік, нягледзячы на надвор’е і экстрэмальныя ўмовы.
Чакаецца, што сёння падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць з ходам уборачнай кампаніі азнаёміцца прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Таксама ў межах візіту кіраўнік урада наведае прадпрыемства «Белшына».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.09.2025 - 13:41
«Бабруйскаграмаш» з рабочым візітам наведвае намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч
04.09.2025 - 17:16
28.08.2025 - 12:24
Аляксандр Лукашэнка аб захоўванні і рэалізацыі бульбы: трэба максімальна падключаць гандлёвыя сеткі