Памятны знак, прысвечаны адзінству беларускага народа, плануюць усталяваць у Магілёве. Пра гэта паведамілі на планёрцы гарвыканкама.
Над стварэннем знака працуе магілёўскі скульптар Аляксандр Мінькоў. Паводле яго слоў, скульптурная кампазіцыя будзе ўяўляць сабой кветку васілёк, яе верхнюю частку абгінае ручнік з арнаментам, які сімвалізуе сувязь часоў, пакаленняў і яднанне народа. Паводле задумы аўтара, эстэтычным і сэнсавым дадаткам да памятнага знака стануць каласкі з зернем, якія ў дадзеным кантэксце будуць знакамі ўрадлівасці, дабрабыту, багацця і стануць сімваламі самога народа.
Вышыня скульптурнай кампазіцыі складзе 2 м 80 см, шырыня – 1 м 20 см. Вырабяць яго з уральскага граніту.
Усталяваць помнік плануюць на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра, якую маюць намер у найбліжэйшы час назваць плошчай Народнага адзінства.
Рэалізаваць праект збіраюцца да першага святкавання ў горадзе Дня народнага адзінства, гэта значыць да 17 верасня.
Скульптар Аляксандр Мінькоў больш за 15 гадоў працуе з каменем, удзельнічае ў скульптурных пленэрах. Яго працы ёсць у Магілёве, у тым ліку ў парку Падміколля, і ў Клічаве. Ён з’яўляецца аўтарам скульптуры «З’яўленне іконы», усталяванай у Бялынічах з нагоды святкавання ў 2020 годзе Дня пісьменства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 17:41
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Ікусава прымала віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі
07.05.2024 - 17:28
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Цітоў прымаў віншаванні
07.05.2024 - 11:34
07.05.2024 - 10:49
Алея партыйнага адзінства і згуртаванасці з'явілася ў Магілёве (відэа)