У КСУП «Круглянскі-Агра» ўшаноўвалі першага ў раёне кіроўцу-двухтысячніка. Ім стаў Васіль Клімкоў. Кіроўца працуе ў КСУП «Круглянскі-Агра» ўжо каля 30 гадоў. За такую доўгую «службу» на рахунку шмат перамог і дасягненняў. Летась, напрыклад, разам з кукурузай перавёз 4 тысячы тон збожжа. У гэтай у скарбонцы ўжо больш за 2 тысяч тон перавезенага збожжа. Павіншаваць перадавіка прыехаў старшыня Круглянскага райвыканкама Сцяпан Палоннікаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Сашко.
– Прыемна, што гэта гаспадарка з года ў год трымае планку. Віншаваць з добрым вынікам лідараў жніва тут стала добрай традыцыяй, – адзначыў Сцяпан Палоннікаў. – На мінулым тыдні мы ўшаноўвалі Васіля Клімкова з першай тысячай, гэтым разам у яго на рахунку другая запаветная планка. Жадаю дасягнуць чарговай мяжы.
У дзень, прыкмячае сам Васіль Анатольевіч, пры спрыяльным надвор’і выходзіла і па 250 тон перавезці. Праца ў гаспадарцы яшчэ ёсць: трэба прыбраць каля 500 гектараў. Справа ў тым, што на сельгаспрадпрыемстве выбралі наступную стратэгію: зжаць яравыя, а затым ужо азімыя культуры. Яны больш ураджайныя, таму вынік працы будзе вышэйшы.
Дарэчы, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па Круглянскім раёне складае каля 37 цэнтнераў з гектара.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00