Дабрачынную акцыю «Музыка дабра» пачынаюць 25 жніўня ў Магілёўскім універмагу «Цэнтральны» навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я. Глебава. Пра гэта расказаў дырэктар установы адукацыі Аляксандр Курсакоў.
«Акцыя прымеркавана да пачатку новага навучальнага года. З 25 па 27 жніўня ў холе ўнівермага будзе ўстаноўлены спецыяльны бокс, дзе кожны жадаючы зможа пакінуць канцылярскія тавары, кнігі, прыналежнасці для творчасці і падарункі для тых дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі або знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Узамен нашы навучэнцы будуць дарыць усім наведвальнікам і ўдзельнікам акцыі свае выступленні – для гэтага будзе арганізавана невялікая імправізаваная сцэна», – адзначыў дырэктар.
Такая акцыя праходзіць у Магілёве ўжо не першы год. «У гімназіі-каледжы мастацтваў вучацца творчыя дзеці – будучыя музыкі, вакалісты і харэографы. І каб кожны навучэнец змог унесці сваю часцінку ў дапамогу іншым, прыдумалі такую форму працы. Дзеці з радасцю падтрымліваюць кожную акцыю і з вялікім задавальненнем выступаюць для гасцей і жыхароў горада», – падкрэсліў Аляксандр Курсакоў.
Далучыцца да акцыі зможа любы ахвотны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне
29.04.2024 - 15:59
Адзіны знак «Дрэва жыцця» ўстановяць ва ўсіх абласцях Беларусі ў памяць аб ахвярах генацыду
29.04.2024 - 12:15
29.04.2024 - 10:41
Мінадукацыі скарэктавала тэрміны прыёму ў 10-11-я класы гімназій і школ