RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дакрануцца да падзей XVII–XX стст. і раскрыць невядомыя старонкі Вялікай Айчыннай вайны запрашае музей імя П. В. Масленікава

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае жыхароў і гасцей горада правесці выхадныя разам.

28 жніўня (субота) з 13:00 да 14:00 адбудзецца аўтарская экскурсія па экспазіцыі «Мужнасці загінулых – вечная памяць» (12+). Для вас раскрыюцца невядомыя раней старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод самых яскравых графічных работ Георгія Паплаўскага у экспазіцыі прадстаўлена серыя ўнікальных гістарычных і архіўных дакументаў і фатаграфій. Дзякуючы ім вы зможаце даведацца аб вышуку і пакаранні нямецкіх памагатых у пасляваенны час.

Кошт квітка: Br5.

29 жніўня (нядзеля) з 13:00 да14:00 пройдуць інтэрактыўныя заняткі-экскурсія «Жылі-былі кнігі» (4+). Мерапрыемства разлічана на дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Знаёмства з гісторыяй кніг, іх узнікненнем на тэрыторыі Беларусі пройдзе ў займальнай і інтэрактыўнай форме.

Акрамя таго, госці змогуць дакрануцца да гістарычных падзей XVII‑XX стст. Магілёўшчыны праз захапляльныя заданні: выраб гравюры, пошукі старажытнага экспаната, пісьмо на воску і пяром на паперы.

Кошт квітка: Br5 руб.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая