У Бабруйскім раёне ратавальнікі знайшлі дзвюх жанчын, якія заблудзіліся ў лесе. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю МА УМНС Аляксандра Дашкевіч.
«Учора днём у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Бабруйскага ГРАНС патэлефанавала жанчына і паведаміла, што яна з сяброўкай пайшлі ў лес у вёсцы Чырвоны Брод Бабруйскага раёна і заблукалі. Абедзве дамы 1977 года нараджэння, жыхаркі Бабруйска, – расказала суразмоўца. – Для правядзення пошукаў былі задзейнічаны работнікі МНС і міліцыі».
Прыблізна ў чатыры гадзіны вечара ратавальнікі знайшлі жанчын. Стан іх здавальняльны, у медыцынскай дапамозе не маюць патрэбы.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады