Штогадовая Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Ахова працы – клопат агульны» пройдзе 16–17 верасня ў Магілёве, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пытанні стварэння здаровых і бяспечных умоў працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму на адной пляцоўцы абмяркуюць прадстаўнікі Мінпрацы і сацабароны, органаў дзяржаўнага нагляду, кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый рэспублікі.
«За два дні канферэнцыі яе ўдзельнікі азнаёмяцца з асноўнымі напрамкамі ўдасканалення заканадаўства аб працы і аб ахове працы, абмяркуюць падрыхтаваныя змены ў Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, а таксама падзеляцца вопытам практычнай работы па стварэнні здаровых і бяспечных умоў работнікаў», – удакладнілі ў ведамстве.
Таксама ўдзельнікі канферэнцыі наведаюць прамысловыя прадпрыемствы Магілёва, дзе азнаёмяцца з вытворчымі працэсамі і арганізацыяй аховы працы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)