Кітайская вакцына SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell) перададзена ў рэгіёны Беларусі, паведамляецца ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Спецыялісты РУП «Белфармацыя» 9–10 верасня ўжо развезлі асноўную частку грузу ў вобласці. З 13 верасня ўсе жадаючыя змогуць прайсці вакцынацыю.
У Брэсцкую вобласць перададзена каля 150 тыс. доз вакцыны, Віцебскую – каля 125 тыс., Гомельскую – каля 155 тыс., Гродзенскую – 110 тыс., Мінскую – больш за 160 тыс., Мінск – каля 200 тыс. і Магілёўскую вобласць – 110 тыс. доз.
У пачатку тыдня ў Мінск прыляцеў борт з Пекіна: у ім знаходзілася 1,5 млн доз вакцыны супраць кавіду Sinopharm. Беларусь атрымала 500 тыс. доз вакцыны ў якасці бязвыплатнай дапамогі, а яшчэ 1 млн доз быў закуплены па кантракце. Вакцыну супраць COVID-19, якая прыбыла ў Беларусь, распрацавала фармкарпарацыя Sinopharm.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве