Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла інструкцыю аб парадку падачы кіслароду пацыенту з дапамогай назальных канюль або кіслароднай маскі. Гэта прадугледжана загадам №1141 ад 21 верасня 2021 года, размешчаным на сайце Міністэрства аховы здароўя.
Як растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства, дакумент вызначае парадак правядзення кіслароднай тэрапіі пацыентам клінічных аддзяленняў бальнічных арганізацый і хуткай медыцынскай дапамогі. Адзначаецца, што правядзенне кіслароднай тэрапіі пацыентам ажыццяўляюць медыцынскія работнікі з сярэдняй медадукацыяй, урачы-спецыялісты.
У міністэрстве нагадалі, што кіслародная тэрапія (аксігенатэрапія) – выкарыстанне кіслароду пры аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з рознымі формамі хранічнай і вострай дыхальнай недастатковасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве