RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» пройдзе з 14 снежня па 14 студзеня

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» пройдзе з 14 снежня 2021 года па 14 студзеня 2022-га. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 кастрычніка 2021 года № 563, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У гэты час ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць навагоднія паказы. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і, павіншуюць дзяцей З Новым годам, Раством Хрыстовым і ўручаць падарункі, акажуць дапамогу ў вырашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі далучацца грамадскія аб’яднанні і іншыя арганізацыі.

Цэнтральныя падзеі акцыі – навагоднія святы і навагодні баль у Палацы Рэспублікі ў Мінску. Іх удзельнікамі стануць навучэнцы кадэцкіх вучулішчаў і спецыялізаваных ліцэяў, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы з поспехамі ў грамадскай працы, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў і іншыя.

Дакумент прадугледжвае таксама стварэнне аргкамітэта па правядзенні ў Мінску мерапрыемстваў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Яго ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая