У Чэрыкаве пры райветстанцыі неўзабаве запрацуе гасцініца для хатніх гадаванцаў. Пад рэалізацыю мясцовай ініцыятывы Банк развіцця вылучыў 5000 еўра на рамонт памяшкання і закупку абсталявання. Галоўны ветурач Кацярына Лаберка ўпэўнена, што новая паслуга будзе запатрабавана ў райцэнтры:
– У нас многія жыхары трымаюць сабак і катоў. За месяц у лякарню звяртаецца да паўсотні ўладальнікаў для лячэння або вакцынацыі сваіх гадаванцаў. У выпадку, калі гаспадары з’язджаюць на адпачынак або кладуцца ў бальніцу, для іх чацвераногага сябра патрэбна часовая падтрымка. Зараз пад зоаагасцініцу рамантуем нашу гаспадарчую пабудову, там ёсць ацяпленне і каналізацыя, ствараем вальеры. У рэестры паслуг будзе прадугледжаны грумінг-стрыжка, догляд кіпцюроў сабак. Аказваць паслугі будуць нашы вопытныя ветурачы з вышэйшай адукацыяй, а грумінгу іх навучаць на майстар-класах (яны частка праекта).
Для раённай ветстанцыі ініцыятыва «Гасцініца для сябра» стане адной з крыніц пазабюджэтнай дзейнасці, магчымасцю для яе ўдзельнікаў атрымліваць бонус да зарплаты, а для жыхароў райцэнтра – новай запатрабаванай паслугай.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.09.2025 - 13:10
23.09.2025 - 11:45
23.09.2025 - 11:41
23.09.2025 - 11:31
Бабруйскія школьнікі ствараюць робатаў, разумныя сістэмы і экапраекты - як працуюць інжынерныя класы
19.09.2025 - 14:52
19.09.2025 - 13:20
Першы ў Магілёўскай вобласці падатковы клас адкрылі ў Бабруйску