У Магілёве правялі першую ў вобласці аперацыю па перасадцы сэрца. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы Анатоль Кулік.
«Аперацыя прайшла ў нашай установе аховы здароўя сёння ноччу, яна працягвалася практычна 6 гадзін, – удакладніў Анатоль Кулік. – І донарам, і рэцыпіентам сталі жыхары нашага рэгіёна. Усяго ў аперацыйнай было задзейнічана каля 20 чалавек медыцынскага персаналу. Аператыўнае ўмяшальніцтва праводзіў галоўны кардыяхірург Беларусі, доктар медыцынскіх навук, акадэмік Беларускай Акадэміі медыцынскіх навук Юрый Астроўскі».
Сэрца перасадзілі 43-гадоваму маладому чалавеку з лімітавай сардэчнай недастатковасцю. Па словах медыкаў, да аперацыі пачалі рыхтавацца адразу пасля адкрыцця новага кардыяхірургічнага корпуса, якое адбылося 5 лістапада 2021 года. Аперацыя стала ўнікальнай і вызначальнай для далейшага развіцця Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы, упэўнены галоўны ўрач.
«Аперацыя на адкрытым сэрцы для нас не проста ўвасабленне мары, а нешта большае, – падкрэсліў Анатоль Кулік. – У Магілёве зараз робіцца тое, што можна зрабіць ва ўсім свеце».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.10.2025 - 10:13
У Беларусі пачалі бясплатна вакцынаваць супраць віруса папіломы чалавека дзяўчынак 11 гадоў
01.10.2025 - 10:45
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі