У Ташкенце (Узбекістан) адбылася Міжнародная выстава сельскай гаспадаркі «UzAgroExpo-2021». У ёй удзельнічала больш за 120 кампаній з 21 краіны свету.
У складзе беларускай дэлегацыі на выставе працаваў загадчык кафедры машын і апаратаў харчовых вытворчасцей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій (Магілёў) Ігар Кірык. Ён, паведамілі ў ВНУ, прадставіў больш за 20 навукова-тэхнічных распрацовак БДУТ у складзе экспазіцыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Праведзены перагаворы і падпісаны пратаколы аб намерах з прадстаўнікамі дзелавых колаў прадпрыемстваў і арганізацый Узбекістана і Казахстана, якія тычацца супрацоўніцтва і камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак БДУТ для сельскагаспадарчай, перапрацоўчай і харчовай галін прамысловасці, выканання сумесных навукова-даследчых праектаў.
Ігар Кірык правёў таксама сустрэчы з кіраўніцтвам Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута па пытаннях рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм па падрыхтоўцы спецыялістаў і магістраў, павышэння кваліфікацыі і навуковых стажыровак выкладчыкаў ТХТІ на базе БДУТ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44