Пра гэта на сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дзе сёння Анатоль Ісачанка быў зацверджаны ў якасці старшыні Магілёўскага аблвыканкама, заявіў экс-губернатар рэгіёна Леанід Заяц. У першую чаргу ён падзякаваў прысутным за праведзеную сумесную працу:
– Я шчыра рады, што меў такую магчымасць – працаваць на той зямлі, якая ўзгадавала і выхавала першага Прэзідэнта нашай краіны. Паверце мне, што гэта няпростая ноша – пацвердзіць сваю значнасць на гэтай высокай пасадзе. Гэты адрэзак майго жыцця, маёй біяграфіі – самае каштоўнае, самае патаемнае, якое застанецца са мной на ўсё маё жыццё.
Леанід Заяц пажадаў Анатолю Ісачанку, каб рэгіён дасягнуў пераканаўчага эканамічнага росту, а ўсе працаўнікі – матэрыяльнага дабрабыту:
– І каб ніхто не сумняваўся ў правільнасці палітычнага курсу нашай дзяржавы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)