У Магілёўскай вобласці больш за 7 тыс. дзяцей будуць наведваць лагеры на базе школ і цэнтраў дадатковай адукацыі падчас зімовых канікул. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Алеся Васіленка.
«Падчас зімовых канікул у рэгіёне будзе працаваць 250 лагераў на базе школ, цэнтраў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Іх будуць наведваць больш за 7 тыс. дзяцей», – адзначыла яна.
У кожным лагеры для дзяцей падрыхтуюць розныя забаўляльныя і адукацыйныя праграмы. Дзеці змогуць удзельнічаць у гарадскіх і раённых навагодніх мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах. Запланавана правядзенне экскурсій, наведванне тэатраў і музеяў. «Праз эпідэміялагічную сітуацыю, каб не дапусціць росту і распаўсюджвання рэспіраторных захворванняў, спецыялісты прыдумалі новы фармат працы з дзецьмі. У дзяцей будзе магчымасць наведваць розныя майстар-класы анлайн. І праграма іх вельмі разнастайная: ад стварэння розных навагодніх цацак і ўпрыгожванняў да ўрокаў па харэаграфіі», – патлумачыла Алеся Васіленка.
Акрамя гэтага, падчас канікул будуць працаваць два спартыўныя лагеры: на базе спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву хакейнага клуба «Магілёў» і цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і. Як адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, наведваць іх будзе 278 чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.10.2025 - 09:13
01.10.2025 - 11:14
У Беларусі з 1 кастрычніка нормы аплаты за школьнае харчаванне павялічваюцца на 5%
30.09.2025 - 09:16
Творчасць і самарэалізацыя. Рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах праходзіць у Беларусі
29.09.2025 - 17:15
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці