RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Музей Масленікава запрашае на адкрыццё выставачнага праекта магілёўскага мастака Барыса Первунінскіх.

Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта Барыса Первунінскіх «Мой шлях», прымеркаванага да 80-гадовага юбілею знакамітага магілёўскага майстра, які выхаваў не адно пакаленне мастакоў, адбудзецца у Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Па словах арганізатараў, тэматыка сюжэтаў самая розная: нацюрморты, пейзажы, працоўныя і спартыўныя будні.

«Як чалавек, у якога дзяцінства апалена вайной, майстар неаднаразова звяртаецца ў сваіх працах да тэмы ваеннага ліхалецця, – расказалі супрацоўнікі музея. – Па прызнанні самога Барыса Іванавіча, ён заўсёды з высокай патрабавальнасцю ставіцца да дасканаласці малюнка, жывапіснага майстэрства, вобразнага асэнсавання сучаснасці, а таксама надае выключнае значэнне кампазіцыі».

Мастак абапіраецца на вопыт выдатных майстроў, убірае ў сябе ўражанні ад іх твораў, але імкнецца не пераймаць іх, а захоўваць сваю індывідуальнасць і развіваць уласны стыль. З абвостранай цікавасцю і любоўю майстар успрымае рэальны воблік навакольнага свету, знаходзіць у будзённых матывах гармонію і прыгажосць, духоўныя і маральныя пачаткі.

Барыс Первунінскіх за доўгі творчы шлях прыняў удзел у вялікай колькасці рэспубліканскіх, усесаюзных, міжнародных і замежных выставах.   

Мастак быў узнагароджаны шматлікімі граматамі і медалём «За ўклад у выяўленчае мастацтва Беларусі» ў 1991 годзе.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая