Удзельнікамі адкрытага дыялогу «Сіла закона», які прайшоў сёння ў рэжыме анлайн у зале Канстытуцыйнага суда, сталі і актывісты БРСМ Магілёўскай вобласці. Магілёўская моладзь сабралася на адкрыты дыялог у Беларускага-расійскім універсітэце.
У маладых людзей была выдатная магчымасць задаць пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы. Тэмы закраналіся самыя розныя: моладзевая палітыка, ці абагульняўся вопыт іншых краін пры стварэнні праекта новай Канстытуцыі, цікавіліся парадкам фарміравання і ролі Усебеларускага народнага сходу, сямейнай палітыкай і захаваннем гістарычнай памяці.
Падводзячы вынікі, першы сакратар Магілёўскага абкама БРСМ Уладзімір Паўлоўскі адзначыў актуальнасць і важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў.
– Моладзь актыўна ўключана ў грамадска-палітычныя працэсы, ёй неабыякавыя змены, якія ўносяцца ў Канстытуцыю, – сказаў Уладзімір Паўлоўскі. – Мы, у сваю чаргу, таксама пачалі серыю дыялогаў з моладдзю. Ужо запланаваны шэраг сустрэч з маладымі людзьмі ў раёнах. На мой погляд, неабходна данесці інфармацыю аб змяненнях і дапаўненнях у Асноўны закон да большай колькасці грамадзян. Маладыя людзі разумеюць, што жыццё змяняецца і Канстытуцыя таксама павінна перажываць змены. А якімі яны будуць, залежыць ад нас і нашага ўдзелу ў жыцці краіны. Таму трэба не толькі абмяркоўваць новы праект, але і прыйсці на рэферэндум, каб прагаласаваць за нашу будучыню.
– Дыялог з маладымі людзьмі неабходны, бо мы прадстаўляем розныя сферы грамадскага жыцця, – сказала галоўны спецыяліст абкама БРСМ Анжаліка Яўных. – Сёння было неабходна абмяняцца думкамі, пачуць новыя прапановы і пажаданні. Такі вопыт дапаможа ў далейшай дзейнасці, бо мы маем намер рэтрансляваць гэтыя напрацоўкі ў маладзёжнае асяроддзе свайго рэгіёна. Вельмі важна, што ў новай Канстытуцыі надаецца важная ўвага падтрымцы сем’яў з дзецьмі, моладзі. Гэта умацоўвае падмурак беларускай дзяржаўнасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13
08.09.2025 - 09:14
Моладзь Саюзнай дзяржавы: памяць аб ВАВ - гэта не проста старонкі падручнікаў, а наш маральны шчыт
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве