Гарадское спартыўнае свята «Магілёўская лыжня – 2022» збярэ ў Пячэрскім лесапарку аматараў гэтай зімовай актыўнасці. Спартсмены і аматары разыграюць 12 камплектаў узнагарод.
Дзеці да 10 гадоў пабягуць адзін кіламетр, астатніх лыжнікаў чакае дыстанцыя за два кіламетры. На старт выйдуць школьнікі, навучэнцы
ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі, калектывы арганізацый і прадпрыемстваў горада, індывідуальныя ўдзельнікі. Асобны забег прадугледжаны для людзей старэйшага ўзросту: жанчын ад 55 і мужчын ад 60 гадоў.
Надвор’е не павінна ўнесці карэктывы. Напярэдадні чакаецца невялікі плюс, але не крытычны. У лужынах, як летась, боўтацца не прыйдзецца, абнадзейвае начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў:
– Пакуль яшчэ толькі прымаем заяўкі, таму гаварыць нават аб прыблізнай колькасці ўдзельнікаў рана. Але па вопыце мінулых гадоў выкажу здагадку, што свята наведае 700–1000 чалавек. Тым, хто любіць зарэгістравацца ўжо ў дзень старту, трэба памятаць: пры сабе абавязкова мець медыцынскую даведку, якая сведчыць аб адсутнасці супрацьпаказанняў да лыжнага забегу. Вядома, на спаборніцтвах будзем прыглядаць кадры для абласнога этапу «Беларускай лыжні – 2022», але асноўная мэта – каб гараджане правялі час з карысцю для свайго здароўя, цела і спартыўнага духу.
Дарэчы, праграма будзе радаваць не толькі медальнымі разборкамі. Для гледачоў падрыхтуюць канцэртныя нумары і 3-4 станцыі рухальнай актыўнасці, пачастуюць гарачай гарбатай і салдацкай кашай з тушонкай.
Пачатак спартыўнага свята 29 студзеня а 11.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 17:41
17.05.2024 - 09:45
Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
16.05.2024 - 11:57
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе