Два пажары адбылося ў Бабруйску і Бабруйскім раёне за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
26 студзеня а 01.43 выратавальнікам паступіла трывожнае паведамленне аб пажары ў аднапакаёвай кватэры дзевяціпавярховага жылога дома па бульвары Прыбярэзінскім у Бабруйску. Па прыбыцці да месца выкліку з акна кватэры на 4-ым паверсе ішоў дым, стварылася шчыльнае задымленне. Занепакоеныя суседзі паведамілі, што ўнутры знаходзіцца чалавек. Ратавальнікамі на падлозе ў калідоры ў несвядомым стане знойдзена і вынесена на лесвічную клетку пенсіянерка 1936 г. н. Рэанімацыйныя дзеянні не дапамаглі – жанчына загінула. Загінулая з дазволу гаспадара больш за 5 гадоў пражывала ў дадзенай кватэры. У выніку пажару на кухні пашкоджана маёмасць, закураныя сцены і столь у кватэры.
Эвакуацыя жыхароў пад’езда не праводзілася. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая