Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка 16 лютага наведаў Чэрыкаўшчыну. Асноўная мэта візіту – сустрэча з актывам раёна. У ліку запрошаных на яе – кіраўнікі і спецыялісты прадпрыемстваў, арганізацый, дэпутацкі корпус, ветэраны працы і моладзь.
У сустрэчы таксама ўдзел прынялі Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, старшыня Чэрыкаўскага райвыканкама Алег Малышэўскі.
Асноўная тэма гутаркі – маючы адбыцца рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Пасля абмеркавання навацый, якія плануецца ўнесці ў Асноўны закон, Анатоль Міхайлавіч і Ігар Аляксандравіч адказалі на пытанні жыхароў Чэрыкаўшчыны, якія паступілі з залы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.10.2025 - 12:15
04.10.2025 - 11:30
04.10.2025 - 11:13
Крычаў - сталіца «Дажынак-2025»: як горад змяніўся да свята працаўнікоў сяла (відэа)
01.10.2025 - 07:45
Аляксандр Эйдус — імя з савецкага медальёна: пошукавікі «Віккру» шукаюць родных лейтэнанта (відэа)
23.09.2025 - 13:10