Гэта была заключная сустрэча кіраўніка вобласці з раённымі актывістамі. Раней яны прайшлі ва ўсіх рэгіёнах Магілёўшчыны і напярэдадні рэферэндуму па прыняцці праекта новай рэдакцыі Канстытуцыі краіны, сталі запатрабаванымі людзьмі і карыснымі для губернатара. На іх, як правіла, размова заходзіла не толькі аб абнаўленні Асноўнага закона дзяржавы, але і аб надзённых праблемах рэгіёнаў, аб задачах на самую блізкую перспектыву.
Не аказалася выключэннем і сустрэча ў Касцюковічах. Зала новага, нядаўна адкрытага Цэнтра культуры была запоўненая. Анатоль Ісачанка і старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, які таксама ўдзельнічаў у размове, не толькі падрабязна расказалі пра змест паправак, унесеных у новую рэдакцыю Канстытуцыі, і патлумачылі аб’ектыўнасць прычын, па якіх іх трэба прыняць, але і адказалі на шматлікія пытанні ўдзельнікаў вялікай амаль двухгадзіннай размовы. Людзі цікавіліся і актуальнасцю змяненняў, і праблемамі далейшага развіцця Магілёўшчыны і іх раёна.
У сходзе таксама прыняў удзел памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.10.2025 - 12:15
04.10.2025 - 11:30
04.10.2025 - 11:13
Крычаў - сталіца «Дажынак-2025»: як горад змяніўся да свята працаўнікоў сяла (відэа)
01.10.2025 - 07:45
Аляксандр Эйдус — імя з савецкага медальёна: пошукавікі «Віккру» шукаюць родных лейтэнанта (відэа)
23.09.2025 - 13:10