Беларусы прагаласавалі за змяненні ў Канстытуцыю. ЦВК абнародавала папярэднія рэзультаты рэферэндуму.
«Агульная колькасць грамадзян, уключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму - 6 млн 815 тыс. 667 чалавек. У галасаванні прыняло ўдзел 78,63 працэнта - гэта значыць больш за палавіну грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Такім чынам, лічыцца, што рэспубліканскі рэферэндум адбыўся», - адзначыў старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.
За змяненне Асноўнага закона прагаласавалі 82,86 працэнта ад прыняўшых удзел у галасаванні выбаршчыкаў, або 65,16 працэнта ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму. Не падтрымалі прапановы па змяненні Асноўнага закона краіны 10,07 працэнта.
Брэсцкая вобласць – «за» - 64,21 працэнта, «супраць» - 7,74 працэнта,
Віцебская вобласць – «за» - 70,12 працэнта, «супраць» - 8,57 працэнта,
Гомельская вобласць – «за» - 71,08 працэнта, «супраць» - 9,2 працэнта,
Гродзенская вобласць – «за» - 63,4 працэнта, «супраць» - 10,95 працэнта,
Мінская вобласць – «за» - 64,58 працэнта, «супраць» - 9,63 працэнта,
Магілёўская вобласць – «за» - 71,69 працэнта, «супраць» - 10,4 працэнта,
Мінск – «за» - 55,13 працэнта, «супраць» - 13,23 працэнта.
«Такім чынам, папярэднія рэзультаты ёсць. Нагадваю, што ЦВК плануе правесці сёння ў 10.00 падагульняючую прэс-канферэнцыю. 3 сакавіка мы плануем правесці пасяджэнне камісіі і падвядзём канчатковыя вынікі рэферэндуму», - дадаў Ігар Карпенка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў