14.10.2024 - 17:24
Высокатэхналагічны МТК на 600 галоў дойнага статка адкрыўся паблізу аграгарадка Цялуша Бабруйскага раёна. Ён стаў трэцім з дзесяці аб'ектаў, пабудаваным у Магілёўскай вобласці па ўказе Прэзідэнта нумар 442.
14.10.2024 - 11:48
У Батанічным садзе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках зацвіў верас. Тут разводзяць гэты від раслін. Усяго больш за 20 сартоў на выхадзе.
14.10.2024 - 10:49
Калектыў Адміністрацыі Прэзідэнта падчас акцыі «Дай лесу новае жыццё!» 12 кастрычніка аказаў дапамогу Быхаўскаму лясгасу ў аднаўленні ляснога фонду, які пацярпеў пасля разгулу стыхіі гэтым летам. Разам з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандрам Ягоравым яны высадзілі каля 10 тыс. сеянцаў елкі, хвоі і бярозы з закрытай каранёвай сістэмай.
11.10.2024 - 15:13
Аб мары правесці спаборніцтвы на свае прызы расказала алімпійская чэмпіёнка залатой эстафетнай гонкі ў Пхенчхане Дзінара Смольская (Алімбекава) пасля старту адкрытага першынства Магілёўскай вобласці па летняму біятлону ў Чавусах.
10.10.2024 - 09:58
У рамках двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь адбыўся дзелавы візіт дэлегацыі Ніжагародскай вобласці ў Асіповіцкі раён.
У ходзе бізнес-місіі расіяне наведалі ПСУП «Рахмат-буд». Кіраўнік прадпрыемства Аляксей Якубоўскі пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з мабільнай комплекснай сістэмай вытворчасці асфальтабетоннай сумесі і тэхналогіяй па перапрацоўцы бітумазмяшчальных дахавых адходаў.
10.10.2024 - 09:35
У Быхаве Алею Герояў сёлета рэканструявалі і абнавілі ў сучасным стылі. Плошча ў цэнтры горада, на якой знаходзіцца алея, месца адпачынку і сямейных прагулак для быхаўчан сталі больш утульнымі.
08.10.2024 - 14:18
Пяць інвестыцыйных праектаў праграмы «адзін раён - адзін праект» плануецца завяршыць да канца года ў Магілёўскай вобласці. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар пасля наведвання УП «Чырвоны харчавік-Слаўгарад».
08.10.2024 - 11:05
Аграрны эксперымент, рэалізацыя канцэпцыі «Адзін раён - адзін праект», развіццё мясцовага турызму. Такія пытанні вынесены на парадак дня кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыем Крутым у час наведвання Слаўгарадскага раёна.
08.10.2024 - 09:51
Тэрмін дзеяння зямельнай амністыі будзе павялічаны. Гэта анансаваў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч у час наведвання Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Землеўпарадкавальны факультэт акадэміі святкаваў 100-годдзе. Госці таксама абмеркавалі актуальныя праблемы ў землеўпарадкаванні і шляхі іх вырашэння.
04.10.2024 - 14:24
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў час семінара-нарады па пчалярству, прысвечанага падвядзенню вынікаў пчалярскага сезона 2024 года, узнагародзіла Глускі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Веснава», выхаванцы якога праяўляюць непадробную цікавасць да жыцця пчол і працы пчаляроў. і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.
04.10.2024 - 09:17
Палявы сезон працягваецца - аграрыі рэгіёну ўбіраюць кукурузу на зерне і сілас, ужо выканана палова задання. Набліжаюцца да экватара з цукровым бураком, накапаўшы 200 тысяч тон, на фінішную прамую выйшлі па ўборцы бульбы, як і гародніны ў цэлым, — засталося крыху больш за 15 працэнтаў плошчаў. І, вядома ж, у вобласці актыўна рыхтуюць задзел будучага ўраджаю: на раніцу 3 кастрычніка 151 тысяча гектараў засеяна азімымі збожжавымі - 66 працэнтаў ад задання. А ў Крычаўскім раёне азімымі збожжавымі ўжо засеялі 72 працэнты запланаваных плошчаў — 5,5 тысячы гектараў.
03.10.2024 - 10:45
Дзяржава падтрымлівае сферу адукацыі на належным узроўні. Гімназія горада Мсціслаўля пасля мадэрнізацыі змяніла сваё аблічча: і знешні выгляд, і ўнутранае насычэнне. Будынак 1966 года абнавілі і зрабілі вучобу дзяцей і працу настаўнікаў больш камфортнымі і сучаснымі.
02.10.2024 - 09:48
Горад Клімавічы і раён актыўна рыхтуюцца да абласнога фестывалю хлебаробаў «Дажынкі». Да сустрэчы вялікай колькасці гасцей рыхтуюцца як арганізацыі, так і простыя грамадзяне. Наводзяць парадак каля сваіх дамоў, у парках, на ўзбярэжжы вадаёмаў. Ну, а самая маштабная будоўля ў цэнтры горада - на галоўнай пляцоўцы абласнога кірмашу.
01.10.2024 - 16:00
Галоўны вераснёўскі аграрны клопат — азімая сяўба — на Магілёўшчыне перайшоў экватар. Пасеялі аграрыі вобласці ўжо 57 працэнтаў азімых збожжавых культур. На тэрміны сяўбы моцна паўплывала вераснёўская засуха - у гаспадарках не спяшаліся кідаць збожжа ў перасушаную зямлю. Ды і з-за празмеру сухой глебы тэхніка працавала павольней звычайнага, часцей выходзіла са строю. Вядомая вялікая ісціна: затрымка з пасевам за суткі ў параўнанні з аптымальнымі тэрмінамі зніжае ўраджайнасць у сярэднім на адзін працэнт. Але і з сухой зямлі добрых усходаў нельга было чакаць.
01.10.2024 - 10:22
Дзень горада і гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначылі Касцюковічы. Якія падарункі атрымалі жыхары горада і хто прыехаў іх павіншаваць - глядзіце ў сюжэце ТРК «Магілёў».
30.09.2024 - 09:49
Азнаямленчая практыка з поўным апусканнем. Такі фармат выбралі студэнты факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Звычайна першая практыка ў ВНУ праходзіць так: хлопцы наведваюць з экскурсіямі розныя сельгаспрадпрыемствы, каб атрымаць уяўленне аб будучай прафесіі.
26.09.2024 - 08:59
Сельскія парады Магілёўшчыны запрашаюць гараджан атрымліваць зямельныя ўчасткі для асабістых падсобных гаспадарак, агародніцтва або для жыллёвага будаўніцтва. Падрабязную інфармацыю дадуць сайты мясцовых улад, а сельсаветы раскажуць і пакажуць станоўчыя прыклады развіцця прыватных гаспадарак, як у вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна.
25.09.2024 - 10:23
Дэпутацкі корпус Магілёўскай вобласці вывучае вопыт Слаўгарадскага раёна па развіццю асабістай гаспадаркі, аграэкатурызму як альтэрнатывы занятасці насельніцтва. Тут адбылося выязное сумеснае пасяджэнне пастаянных камісій Магілёўскага аблсавета.
25.09.2024 - 10:18
Меліярацыя - важная галіна. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе, каб кожны кавалак зямлі быў на карысць краіны. У прыватнасці, перад Мсціслаўскімі меліяратарамі сёлета стаіць вялікая задача - увесці 1600 гектараў плошчаў, і яны настроены яе выканаць. Дзяржава дапамагае прадпрыемству з новай тэхнікай, і меліяратары зараз працуюць над навядзеннем парадку на ўрадлівых землях.
24.09.2024 - 10:59
У Міжнародны дзень міру ў вёсцы Рубеж Бялыніцкага раёна ўрачыста адкрылі памятны знак ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Гэта камень з імёнамі мясцовых жыхароў, якія загінулі ад рук фашысцкіх акупантаў.