Архіў навін

Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыўся сёння ў аграгарадку Разанцы Мсціслаўскага раёна. Ключы ад камфортнага жылля атрымала шматдзетная сям’я Святланы і Валянціна Рабцавых, якая выхоўвае чацвярых прыёмных дзяцей: Карыну і Яўгена (па 14 гадоў), яшчэ адну Карыну (9 гадоў) і трохгадовую Арыну.
Прамую лінію па праблемных пытаннях рэалізацыі праектаў малым і сярэднім бізнесам правядзе 26 снежня камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 22-17-22 на званкі жыхароў Прыдняпроўскага краю адкажа намеснік старшыні камітэта Павел Леанідавіч Марыненка.
Адкрыты XXVI традыцыйны турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава ў праграме адкрытага першынства Беларусі пройдзе 24-26 студзеня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама. Турнір збярэ на арэне спартыўнага комплексу «Алімпіец» больш за 110 спартсменаў 1999-2003 года нараджэння з усіх рэгіёнаў краіны і горада Мінска. 25 студзеня камплекты ўзнагарод у васьмі вагавых катэгорыях разыграюць юніёры. На наступны дзень на татамі выйдуць юніёркі.
У студзені-лістападзе 2018 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 796 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 225,6 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 98,5 тыс. кв. м, або 43,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 63,1 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах – 86,4 тыс. кв. м.
Определена лучшая десятка спортсменов Могилевской области по итогам выступлений на официальных международных соревнованиях в 2018 года. Об этом корреспонденту сайта сообщили в управлении спорта и туризма облисполкома.
Праца, паўсядзённыя справы і клопаты не заўсёды даюць нам магчымасць сачыць за навінамі і падзеямі, якія адбываюцца не толькі ў грамадстве, але і ў горадзе. Таму добра, што на прадпрыемствах праходзяць адзіныя дні інфармавання, на якіх можна задаць пытанні спікерам і вырашыць набалелыя праблемы. 20 снежня такая магчымасць прадставілася працоўнаму калектыву ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», на сустрэчу з якім прыехаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.