Архіў навін
Быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя» 25 снежня адзначыць 100-гадовы юбілей з дня выхаду першага нумара выдання. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.
Заснаванае ў снежні 1918 года, выданне стала сапраўдным летапісцам гісторыі раёна, сведкам і непасрэдным удзельнікам важнейшых падзей, якія адбываліся ў краіне, годна вытрымала ўсе выпрабаванні.
У межах агульнарэспубліканскай акцыі «Прафсаюз – дзецям» Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў аказала спонсарскую дапамогу Бабруйскай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннем слыху.
Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета зацвердзілі асноўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэт рэгіёна на 2019 год. Праекты разглядаліся сёння на пасяджэнні сёмай сесіі аблсавета, перадае карэспандэнт сайта.
Выхаванец Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву Андрэй Арамнаў заваяваў залаты медаль на пятым міжнародным Кубку Катара па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у горадзе Доха.
Паўтоны цукерак раздадуць удзельнікам абласной прафсаюзнай ёлкі ў якасці салодкага навагодняга падарунка. Мерапрыемства адбудзецца 27 снежня ў Палацы культуры вобласці ў межах традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям». Дзяцей чакае займальнае прадстаўленне са Снягуркай і Дзедам Марозам, а таксама навагодняя казка.
Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожа ўручыў выхаванцам Глускай санаторнай школы-інтэрната сертыфікат на Br40 тыс. для замены вокнаў і салодкія падарункі падчас акцыі «Нашы дзеці», паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Віталь Дрожа адзначыў, што арганізацыі сістэмы Мінлясгаса рэгулярна аказваюць шэфскую дапамогу розным сацыяльным установам. Супрацоўніцтва з Глускай санаторнай школай-інтэрнатам стала ўжо традыцыйным.
У Палацы Пацёмкіна ў Крычаве прайшоў «Пацёмкінскі баль» для маладых спецыялістаў Магілёўскай вобласці, якія ў 2018 годзе атрымалі першае працоўнае месца. На свята прыехалі госці з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю. Іх ва ўрачыстай абстаноўцы сустрэлі Кацярына II і князь Рыгор Пацёмкін.
Магілёўская мытня і рэгіянальны філіял РУП «Белмытнясэрвіс» падчас дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» наведалі Чавускую абласную сярэднюю школу і павіншавалі дзяцей з надыходзячымі святамі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Намеснік старшыні «Беллеспаперапрама» Генадзь Дзікавіцкі падчас акцыі «Нашы дзеці» наведаў Бабруйскую дзяржаўную спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху і павіншаваў дзяцей з надыходзячымі святамі, паведамілі ў прэс-службе канцэрна.
У інтэрнаце навучаецца і пражывае больш за 100 вучняў з розных гарадоў і пасёлкаў Магілёўскай вобласці. Школе, у якой дзеці знаходзяцца кругласутачна, ад канцэрна прадастаўлена корпусная і мяккая мэбля вытворчасці ААТ «Івацэвічдрэў».
Беларуская будаўнічая кампанія ЗАТ «Белзамежбуд» пабудуе у 2019 годзе ў Чэрыкаўскім раёне найбуйнейшую ў Беларусі фотаэлектрычную станцыю магутнасцю 109 МВт. Адпаведны кантракт заключаны з заказчыкам будаўніцтва – кампаніяй «Солар Лэнд», паведаміў яе дырэктар Мікіта Міхневіч.
Тэатры Магілёўскай вобласці адзначаны ўзнагародамі V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Купалаўскім тэатры ў Мінску.
Переводчик