Архіў навін

Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 6-7 ліпеня. У гэтым годзе «Купалле» пройдзе дзясятым разам. Тэма трохгоддзя малой радзімы стане галоўнай на свяце. Геаграфія фестывалю пастаянна пашыраецца. У сёлетнім ліпені Александрыя сустрэне гасцей з Расіі, Украіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы і інш. Дэлегацыі краін-удзельніц прадставяць калектывы народнай творчасці і майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Тэматычныя пляцоўкі свята будуць працаваць на працягу двух дзён.
Больш за 70 аўтараў выканаўцаў, артыстаў і музыкантаў з васьмі краін будзе задзейнічана ў канцэртнай праграме Х Міжнароднага музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Пра гэта паведамілі ў аргкамітэце.
VII міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» пройдзе 16 чэрвеня на крыніцы Байкава Чавускага раёна, паведамілі ў райвыканкаме.
Унікальная фотавыстава «Салдаты Перамогі» адкрыецца 6 чэрвеня ў 15.00 у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава (пл. Славы, 1), паведамілі ва ўстанове культуры.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 чэрвеня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Пётр Пятровіч Сімончык. З 9.00 да 12.00 па тэлефоне (8 0222) 29-58-02 жыхары Прыдняпроўскага краю змогуць атрымаць адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў рэгіёна. Пытанні таксама можна накіраваць на электронны адрас упраўлення: UGIM_UVD_Mogilev@mvd.gov.by.
У Беларусі на працягу 2018 года праводзіўся агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання, у якім прынялі ўдзел населеныя пункты ўсіх абласцей і Мінск. Конкурс праводзіўся па пяці катэгорыях, паведамляе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пераможцаў вырашана ўзнагародзіць пераходным вымпелам, пасведчаннем і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу разгледзяць рэалізацыю праграм падтрымкі, сацыяльнай і працоўнай інтэграцыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёўскай вобласці падчас выязнога семінара. Мерапрыемства адбудзецца 4 чэрвеня ў горадзе на Дняпры, паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
У пунктах пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў выдзелілі асобныя калідоры для балельшчыкаў і спартсменаў, а таксама ўстанавілі 50 новых інфармацыйных электронных табло, паведамілі ў мытні. Асобныя калідоры будуць абазначаны лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў на інфармацыйным табло. «Спартсменам і балельшчыкам, для якіх на перыяд спаборніцтваў устаноўлены спрошчаны парадак афармлення, трэба будзе прайсці па такім калідоры і прадаставіць супрацоўніку мытні пашпарт, а таксама дакументы на транспарты сродак», - адзначылі ў Гродзенскай мытні.
У Магілёве часова перакрыюць рух транспарту ў раёне ГЦ «Е-Сіці». Адпаведнае рашэнне прынята ў сувязі з правядзеннем рэпетыцыі тэатралізаванага канцэрта, прысвечанага 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамілі ў гарвыканкаме. ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама перакрые рух транспартных сродкаў на ўездзе на тэрыторыю, прылеглую да гандлёвага цэнтра «Е-Сіці» (на скрыжаванні бульвара Непакорных і вуліцы Гагарына), на частцы паркоўкі ў раёне ГЦ «Е-Сіці» (з боку ўезду на паркоўку з вуліцы Гагарына): – з 3 чэрвеня 9.00 да 20.00 7 чэрвеня;
У Беларусі з 1 чэрвеня павышаецца тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Гэта прадугледжана Указам № 492 ад 22 снежня 2018 года «Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год».
Гісторыкі лічаць, што знойдзены ў Бабруйску шлем хутчэй за ўсё належаў полацкаму князю Ізяславу, сыну кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і князёўны Рагнеды. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала СТВ. Зараз артэфакт, які добра захаваўся дзякуючы таму, што доўгі час знаходзіўся ў вадзе, аднаўляюць найлепшыя рэстаўратары. Шлем знайшлі ў пачатку красавіка, калі супрацоўнікі мясцовага прадпрыемства паглыблялі дно Бярэзіны. Яго цудам не закранулі каўшом экскаватара, які прыбіраў гліну.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 чэрвеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Беларусі 1 чэрвеня завяршаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэставання па вучэбных прадметах. Пункты рэгістрацыі адкрыты сёння да 19.00. У суботу, 1 чэрвеня, яны будуць працаваць з 9.00 да 18.00. Па апошніх даных, на ЦТ зарэгістравалася каля 74 тыс. чалавек.
Пасля падарожжа па знакавых месцах Магілёва «Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў сёння прыбыло ў Шклоў.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 10 чэрвеня правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: – старшыня камітэта Святлана Пятроўна Тарасенка: з 15.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 32 67 42; – першы намеснік старшыні камітэта Аляксандр Цімафеевіч Крыкуноў (курыруе пытанні сацыяльна-працоўных адносін і заработнай платы, пытанні аховы працы і дзяржаўнай экспертызы): з 12.00 да 13.00 па тэлефоне (80222) 32 67 78;
У Магілёўскай вобласці на пачатак 2019 года пражывала 205 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, што складала 19,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
У Магілёўскай вобласці, паводле звестак на 1 мая 2019 года, спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП) ужываў 21 521 плацельшчык (54% ад агульнай колькасці суб’ектаў гаспадарання), з іх – 15 402 індывідуальныя прадпрымальнікі, 6 119 – арганізацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна. У бюджэт вобласці названыя суб’екты гаспадарання заплацілі Br 40,5 млн. падаткаў і іншых плацяжоў. Доля названых паступленняў у бюджэце вобласці склала 9,1%.
Балельшчыкі, якія плануюць наведаць спартыўныя мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў, могуць набыць квіткі хутка і зручна на сайце minsk2019.ticketpro.by, паведамілі ў прэс-службе фонду гульняў.
У рэгіёне больш за 2,9 тыс. фізічных асоб ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. У студзені-красавіку 2019 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага іх колькасць вырасла на 1 159 чалавек або ў 1,6 раза, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Паступленні адзінага падатку ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў павялічыліся на 59,7%, або на Br 104,4 тыс. у фактычным вылічэнні, і склалі Br 279,4 тыс.
II Еўрапейскія гульні нададуць новы імпульс развіццю спартыўнага руху ў Беларусі. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын, якому сёння выпаў гонар пачаць эстафету «Полымя свету» ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.
Дзейнасць рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі па рашэнні задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі разгледзелі на пасяджэнні калегіі Міністэрства інфармацыі, якое адбылося сёння ў Бабруйску.
Семінар «Аб рабоце органаў дзяржаўнага кіравання па ўдасканаленні дзейнасці ў сферы міжканфесійных адносін» адбыўся сёння ў Магілёве. На мерапрыемства, якое прайшло на базе МДУ імя А. А. Куляшова, былі запрошаны спецыялісты гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, якія курыруюць пытанні канфесійнай абстаноўкі ў рэгіёне.
Прэзентацыя новага турыстычнага маршруту па Мсціславе і яго ваколіцах, распрацаванага па праекце Праграмы развіцця ААН і Мінэканомікі Беларусі «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі» (або коратка «Малыя гарады») пры фінансавай падтрымцы Расіі адбудзецца 31 мая, паведаміла кіраўнік праекта «Малыя гарады» Марына Каліноўская.
Агонь II Еўрапейскіх гульняў 30 мая пачаў свой шлях па Магілёўскай вобласці. Рэгіён прыняў эстафету «Полымя свету» ад Віцебшчыны. Першым аб’ектам, які наведаў сімвал Еўрагульняў, стаў мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» (Магілёўскі раён).
У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-красавік 2019 года паступіла Br 443,6 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 7,5%, або на Br 30,9 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы складаюць паступленні падаходнага падатку – Br144,6 млн. (32,6%), падатку на дабаўленую вартасць – Br79,6 млн. (18,0%), падатку на прыбытак – Br44,8 млн. (10,1%), акцызаў – Br28, 5 млн. (6,4%).
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу жывапісу «Шчасце жыць у мірнай краіне», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы, завяршыўся на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў абласным аддзяленні Фонду міру.
Міжнародны арт-праект «Магілёў вачыма гасцей» стартаваў у абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў музеі гісторыі Магілёва. Удзельнікамі праекта сталі мастакі з васьмі краін свету: Шухрат Абдумалікаў, Марыяна Абрамава, Хасмік Авецісян, Алі Амр, Аксана Еўдакіменка, Юлія Жукава, Святлана Інач, Ева Карука, Рамазан Усеінаў, якія прадстаўляюць Арменію, Беларусь, Іарданію, Латвію, Расію, Турцыю, Узбекістан і Украіну. Працаваць у абласным цэнтры майстры пэндзля будуць амаль два тыдні. За гэты час госці выканаюць па некалькі мастацкіх работ, якія застануцца ў фондах музея.
Прэм’еру фантастычнай казкі «Іншапланецяня» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Паводле слоў суразмоўцаў, спектакль задуманы як выязны. З ім трупа драмтэатра наведае школьныя і аздараўленчыя лагеры, а таксама дзіцячыя сады рэгіёна. Юныя гледачы ўбачаць новую казку гэтым летам. Першы паказ адбудзецца ў пачатку чэрвеня.
Вясёлае і займальнае свята падрыхтаваў для дзяцей Магілёўскі інстытут МУС. Мерапрыемства прымеркавана да Дня абароны дзяцей, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка. Упершыню на свяце пройдзе конкурс кампазіцый з паветраных шароў сярод каманд курсаў факультэта міліцыі. Тут прадставяць музычна-забаўляльную праграму з гульнямі, лялькамі, паветранымі шарамі, выступленнямі прафесійныхклоўнаў. Дзеці змогуць «намаляваць» святочнае тату, пачаставацца прысмакамі, папкорнам і салодкай ватай.
Праект «Летняя сцэна» пачне працу ў музеі Бялыніцкага-Бірулі г. Магілёва 1 чэрвеня. На працягу трох месяцаў магілёўцам і гасцям горада дадуць магчымасць у выхадныя дні прыходзіць з маленькімі слухачамі ў двор музея на канцэрты класічнай музыкі для дзяцей, знаёміцца з шэдэўрамі сучаснай класікі ў выкананні выдатных сталічных музыкантаў, атрымліваць асалоду ад чорна-белага кінематографа пад шатамі ліп разам з праектам «Кінема» і нават танцаваць кубінскую румбу, падпяваючы Siboney прыезджаму комба. Тут таксама можна будзе выпіць гарачыя напоі і сітро.