Архіў навін

«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы, кіраванні персаналам і сацыяльных пытаннях Віталь Зянькоў.
У Быхаўскім раёне з 27 ліпеня па 6 жніўня праходзіла пошукавая экспедыцыя Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» і 52-га пошукавага батальёна УС Рэспублікі Беларусь. Пра гэта расказаў старшыня ГА «Магілёўскі АІПК «Віккру» Мікалай Барысенка.
Бялынічы – гэта гучыць літаратурна Ужо хутка, у першыя выхадныя верасня, у Бялынічах на Магілёўшчыне пройдзе чарговы Дзень беларускага пісьменства. Гасцей свята чакаюць новыя праекты Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія ўчора былі прэзентаваныя ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Новы арт-аб’ект упрыгожыць сцяну майстэрні, размешчанай на ўездзе ў Мсціслаў з боку Капачоў. Малюнак пары бягучых коней па полі іван-чаю добра ўпішацца ў навакольны пейзаж.
Рашэннем аблвыканкама зацверджаны тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад брусніц і журавін. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні. На Магілёўшчыне збіраць брусніцы можна з 12 жніўня. Сезон збору журавін пачнецца пазней – з 2 верасня. Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што нарыхтоўка і збор дзікарослых ягад ажыццяўляюцца на любых участках ляснога фонду, за выключэннем тых, дзе гэты від лесакарыстання забаронены або абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.
У Бабруйску праходзіць гарадскі месячнік бяспечнай працы ў арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Да 10 верасня на адпаведнасць працоўных месцаў здаровым і бяспечным умовам працы, абсталявання, машын і механізмаў патрабаванням нормаў і правілаў аховы працы будуць абследаваны прадпрыемствы і арганізацыі Бабруйска. Створаны мабільныя групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях усіх сфер дзейнасці.
Падмурак будучага храма на вуліцы Вакзальнай пачалі заліваць у Горках. Пробашч парафіі ў імя ўсіх Беларускіх Святых, протаіерэй Сяргей Масур здзейсніў чын асвяшчэння новага самаходнага бетонамяшальніка.
Сельгаспрадпрыемствы Магілёўскай вобласці прыступілі да сяўбы азімага рапсу. Усяго, паводле даных на сёння, у рэгіёне засеялі крыху больш за 2 тыс. га. – гэта 3% ад запланаваных аб’ёмаў – пад рапс у вобласці выдзелена каля 60 тыс. га.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы плануюць правесці на Магілёўшчыне. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Вераніка Цітова. Плодаагароднінныя кірмашы маюць намер арганізаваць ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах рэгіёна. Рашэнні аб іх правядзенні, як звычайна, будуць прымаць гарадскія і раённыя выканкамы. Яны ж вызначаць даты і пляцоўкі пад размяшчэнне гандлёвых радоў.