Архіў навін

Пераможцаў агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю рэгіёна па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2019 год ўшаноўвалі сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Рэгістрацыя на ЦТ пачынаецца 2 мая, заявы абітурыенты будуць адпраўляць па электроннай пошце. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выкарыстоўваць замежную бязвыплатную дапамогу выключна на сацыяльныя мэты. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях паступлення і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі.
У Магілёве з пачатку года з’явілася 466 новых сем’яў. Гэта нават на дзве больш, чым за аналагічны перыяд (з 1 студзеня па 30 красавіка) 2019-га. Падобна на тое, што пандэмія ніяк не паўплывала на жаданне магілёўцаў уступаць у шлюб. Ці так гэта на самай справе, мы пацікавіліся ў начальніка аддзела ЗАГС Магілёўскага гарвыканкама Галіны Аношкі.
Пандэмія змяніла звыклы лад жыцця людзей. Рэжым самаізаляцыі зрабіў працу кур’ераў дастаўкі ежы самай запатрабаванай прафесіяй. Анлайн займаюцца спортам, ходзяць у музеі і нават святкуюць дні нараджэння. Яшчэ месяц таму Аляксандр працаваў у Магілёве кіроўцам маршруткі. Эпідсітуацыя ўнесла свае карэктывы. Пасажырскі паток скараціўся, і гэта сур’ёзна ўдарыла па кашальку мужчыны. Працу прыйшлося мяняць у аператыўным рэжыме. Зараз Аляксандр працуе кур’ерам у буйной гандлёвай сетцы.
Своечасовае выяўленне і самаізаляцыі так званых кантактаў 1-га ўзроўню – адзін з найважнейшых крокаў стрымлівання распаўсюджвання віруса. І тут многае залежыць ад грамадзянскай свядомасці. Вуліца Яраслаўская ў Магілёве – адзін з адрасоў, куды накіроўваецца мабільная група. Урач у спецыяльным касцюме – менавіта ён мае зносіны з людзьмі максімальна блізка. Медыкі разам з міліцыянерамі ажыццяўляюць кантроль штодня. Да адных заходзяць асабіста, іншым тэлефануюць. Але бывае, што дома нікога няма і на званкі не адказваюць. А гэта ўжо парушэнне ўмоў самаізаляцыі.
Штодзённае вымярэнне тэмпературы – сёння адзін з абавязковых складнікаў працы многіх прадпрыемстваў. А яшчэ апрацоўка рук антысептыкам, выкарыстанне маскі, бяспечная працоўная дыстанцыя, дэзынфекцыя вытворчых памяшканняў. Такія меры засцярогі дазваляюць беларускім прадпрыемствам стабільна працаваць ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса. Пра недапушчальнасць прастою заводаў і фабрык і, як следства, спынення эканомікі не раз гаварыў Прэзідэнт. Наступствы такога кроку, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, могуць абярнуцца катастрофай, страшнейшай за саму пандэмію.
Каранавірус прымусіў многіх з нас перагледзець сістэму каштоўнасцяў. Мы сталі больш думаць аб навакольных і шанаваць тых, хто стаіць на варце нашага здароўя. Сёння мы адмаўляемся ад звыклага ладу жыцця, таму што разумеем: ад правільных паводзінаў залежаць здароўе і жыццё нашых блізкіх.
У I квартале 2020 года ў горадзе на Бярэзіне выяўлена 12 нелегальных таксістаў. Парушэнні зафіксавалі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па г. Бабруйску падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў, як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Па выніках праверак нелегалам прад’яўлены да выплаты адзіны падатак у агульнай суме Br1,4 тыс., вынесена 11 апавяшчэнняў-папярэджанняў аб адказнасці за ажыццяўленне дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі.
«Белтэлекам» прадаставіць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны 7–11 мая бясплатныя званкі па Беларусі. Акцыя праходзіць да Дня Перамогі. Бясплатныя міжгароднія размовы прадастаўляюцца c 00.00 7 мая да 00.00 11 мая аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з хатніх тэлефонаў, абанентамі якіх з’яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб.
У Беларусі з 1 мая ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце больш за 75 гадоў, сацыяльных пенсій, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 красавіка 2020 года нумар 39, паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны. Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 мая па 31 ліпеня ў разліку на месяц складзе Br406,04 (з 1 лютага па 30 красавіка дзейнічаў адпаведны памер МСБ у памеры Br374,89).
У Беларусі з 1 мая вырасце сума дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 23 красавіка 2020 года нумар 38 БПМ з 1 мая ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br246,78. Ён павысіўся на 2,9 працэнта ў параўнанні з нарматывам, што дзейнічае з 1 лютага па 30 красавіка, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.
У Беларусі на 29 красавіка выздаравелі і выпісаны 2072 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістраваны 13181 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 7,8 працэнта ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 168 986 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 84 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. БЕЛТА
Міністэрства аховы здароўя распрацавала памятку для пацыентаў, якія знаходзяцца дома ў сувязі з бессімптомным або лёгкім ходам COVID-19.
Міжнародны фестываль ArtFest прайшоў трэцім разам і адбыўся ў дыстанцыйным фармаце. Конкурсныя відэа ацэньвала не толькі кампетэнтнае журы, але і карыстальнікі многіх сацыяльных сетак. Такім чынам, удзельнікі змаглі атрымаць новых падпісчыкаў і фанатаў у сваіх акаўнтах.
За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 13 пажараў. На жаль, не абышлося без гібелі, – паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Позняе выяўленне пажару не пакінула шанцаў на выратаванне 84-гадовай жыхаркі в. Тушкава Горацкага раёна. Мясцовыя жыхары ўбачылі агонь, калі жыллё ўжо палала. На падлозе ў адным з пакояў без прыкмет жыцця была знойдзена гаспадыня. Загінулая пражывала адна. Прычыну, па якой пачаўся пажар, яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Тэхнагенным катастрофам не павінна быць месца на зямлі. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас урачыстага мітынгу ў Касцюковічах, прысвечанага 34-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Кіраўніком дзяржавы ў мэтах рацыянальнага выкарыстання рабочага часу, забеспячэння захавання рэжыму працы і адпачынку, а таксама своечасовага завяршэння навучальнага года прынята рашэнне аб пераносе рабочага дня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з суботы 2 мая на пятніцу 1 мая 2020 года. Адпаведны ўказ 24 красавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №136 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2019 год». Сярод тых, хто ўдастоены прызнання, Магілёўскі раён, шэраг кампаній і ўстаноў нашага рэгіёна.
Магілёўцаў запрашаюць паўдзельнічаць у спартыўнай акцыі «Марафон #75кмзаПерамогу», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Каб стаць удзельнікам праекта, неабходна з 1 па 15 мая ў зручны для сябе час за 15 дзён прабегчы ў суме не менш за 75 кіламетраў у памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, фіксаваць свае бегавыя вынікі пры дапамозе фітнес-дадаткаў і дзяліцца імі на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #75кмзаПерамогу.
Камунальныя палівальныя машыны задзейнічалі для санітарнай апрацоўкі растворам хлоркавай вапны асфальтаваных пакрыццяў ва ўсіх гарадах Магілёўскай вобласці. Гэта адна з дадатковых мер па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Як паведамілі ў ГА «Жыллёва-камунальная гаспадарка Магілёўскай вобласці», да апрацоўкі вуліц на днях прыступілі ў райцэнтрах і буйных гарадах рэгіёна. У Магілёве задзейнічана спецтэхніка дарожна-маставога прадпрыемства. Ачыстку дарог хлоркай у абласным цэнтры вядуць двойчы на тыдзень і ў асноўным ноччу, калі менш транспарту.
Кіраўніцтва аблвыканкама падчас рэспубліканскага суботніка зоймецца азеляненнем тэрыторыі паблізу сярэдняй школы № 45 Магілёва. 25 красавіка тут высадзяць каля 100 туй і іншых дрэў.
На Буйніцкім полі сёння адбыўся абласны этап акцыі «На славу агульнай перамогі!». Тут сабраліся прадстаўнікі выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый, дэпутаты, вайскоўцы, духавенства, моладзь з усіх раёнаў, Магілёва і Бабруйска.
Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскай вобласці Андрэй Заблоцкі, у найбліжэйшую суботу ва ўстановах адукацыі будзе звычайны навучальны дзень. «У гэты дзень рэкамендавана арганізаваць навучальны працэс у выглядзе стымулюючых заняткаў па асноўных вучэбных прадметах (матэматыка, мовы, хімія, фізіка і г. д.), – адзначыў Андрэй Заблоцкі. – Таксама, улічваючы, што 25 красавіка абвешчаны рэспубліканскі суботнік, будзе наводзіцца парадак у саміх навучальных установах і на прылеглых тэрыторыях».
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 25 красавіка дае старт дабрачыннаму праекту «Беларусь памятае. Ніхто не забыты, нішто не забыта» па добраўпарадкаванні помнікаў і абеліскаў, як паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі 23 красавіка з 10.00 да 12.00 правядзе электронны кірмаш вакансій. Згодна з інфармацыяй на сайце камітэта, электронны кірмаш вакансій будзе даступны на сайце e-vacancy.by. Такая паслуга прапануецца ўсім жыхарам краіны і значна скарачае перыяд пошуку працы. У мерапрыемстве прымуць удзел прадпрыемствы Магілёўскай вобласці.
У мэтах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ажыццяўляе кантроль за правядзеннем вясновай пасяўной кампаніі ў сельгасарганізацыях рэгіёна. Яго вынікі паказалі, што ў цэлым палявыя работы праводзяцца арганізавана і своечасова. На 21 красавіка ў рэгіёне было пасеяна 48% яравых культур.
Падчас рабочай паездкі ў Бабруйск Прэзідэнт асаблівую ўвагу звярнуў на апрацоўку грэчкі, у тым ліку ў Магілёўскай вобласці, забеспячэнне сваімі крупамі беларускага рынку. Гэта звязана з павелічэннем попыту на яе і абмежаваннем паставак з суседняй Расіі. Як рэгіён мае намер рэалізаваць патрабаванне кіраўніка дзяржавы і якія для гэтага ёсць магчымасці?