Архіў навін

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Наведваць лес часова забаронена ў Бабруйскім, Асіповіцкім, Горацкім, Дрыбінскім і Кіраўскім раёнах.
У сувязі з уваходам у фазу актыўнага будаўніцтва аб’екта «Будаўніцтва пуцеправода-дублёра вул. Якубоўскага – Загарадная шаша ў г. Магілёве» (1-я чарга) пешаходны рух паміж раёнамі пас. Ямніцкі – вул. Будаўнікоў будзе закрыты. На падставе вышэйпададзенага з 18 жніўня будзе адноўлены рух аўтобуснага маршруту № 22 «Мікрараён Казіміраўка – пасёлак Ямніцкі» па раней дзеючым графіку.
З любоўю да роднага слова У Бялынічах на фінішную прамую выйшла падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, сталіцай якога ў пачатку верасня стане райцэнтр. Апошнія месяцы ён больш нагадваў горад-будоўлю, дзе літаральна ў кожным кутку ішлі работы па навядзенні парадку.
У Брэсце завяршыўся чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні. Спаборніцтвы сабралі звыш 280 удзельнікаў, якія змагаліся ў гонках рознага класах судоў на дыстанцыі 2000 метраў. Шэраг медалёў чэмпіянату заваявалі магілёўскія весляры. Чэмпіёнамі Беларусі сталі: Дар’я Новікава ў складзе зборнага экіпажа жаночай чацвёркі распашнай, Яўген Залатой і Арцём Лапуцін (мужчынская чацвёрка парная), Дзяніс Суравец і Мікалай Шарлап (мужчынская васьмёрка з рулявым). Акрамя таго, Дзяніс Суравец і Мікалай Шарлап выйгралі «серабро» ў гонцы двоек распашных.
Кіраўскі раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў уборку збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. У раёне збожжа прыбралі з 15 131 га, намалацілі больш за 62 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 41,2 ц/га. Па стане на раніцу 17 жніўня ў рэгіёне было ўбрана 78,3% плошчаў, намалочана звыш 843 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць 34,2 ц/га.
Студэнцкія атрады ў Чавускім раёне актыўна працуюць, набываючы неабходны для жыцця вопыт у працы. Для старшакласнікаў –гэта добрая школа жыцця. Цяпер яны могуць называць сябе дарослымі, бо менавіта цяпер яны вучацца самастойна зарабляць і разумець, што кожны рубель у кашалёк трапляе няпроста.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёўскай вобласці сёння стартавала прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Яе галоўная мэта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду, – паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У ліку рэкардсменаў на жніве ў філіяле СК «Дуброва» ААТ «Магілёўліфтмаш» у Быхаўскім раёне сямейны экіпаж Андрэя і Юліі Дзеляшковых. На іх рахунку ўжо 1175 тон намалочанага збожжа. У дзень экіпаж прыбірае па 20–25 гектараў збожжавых культур. Калі ў Андрэя гэта дзясятаежніво, то для Юліі ўборка хлеба – дэбют.
Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы перад зноў абраным Прэзідэнтам. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 жніўня №480, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Згодна з дакументам, у адпаведнасці з ст. 106 Канстытуцыі, арт. 9 закона ад 23 ліпеня 2008 г. №424-З «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь» беларускі ўрад склаў паўнамоцтвы перад зноў абраным Прэзідэнтам. Пастанова ўступае ў сілу з дня яго прыняцця.